Супрацоўнікі паліцыі, Дзяржаўнай пажарнай службы, Памежнай варты і Службы дзяржаўнай аховы атрымаюць новую дапамогу. Яе памер складае ад 900 да 1800 злотых у месяц (225-450 еўра), - паведамляе партал wnp.pl. Выплата дапамогі пачынаецца сёння 1 ліпеня.
Рашэнне распрацавана па ўзоры сістэмы, якая дзейнічае ва Узброеных сілах Польшчы.
Як сцвярджае ўрад, новыя дапамогі ўводзяцца для таго, каб забяспечыць супрацоўнікам сілавых структур большую гнуткасць і лепшую адаптацыю жыллёвых умоў да сваіх патрэб. Польскія сілавікі змогуць скарыстацца адной з чатырох відаў падтрымкі:
- даплата на жыллё,
- выдзяленне жылога памяшкання
- выдзяленне часовага жылля
- прызначэнне месца ў інтэрнаце
Памер даплаты залежаць ад рэгіёну Польшчы і складае ад 900 да 1800 злотых у месяц. Грошы вызваляюцца ад падаткаў, а сілавікі змогуць выкарыстаць гэтыя сродкі таксама для арэнды кватэры або на выплату іпатэчнага крэдыту.
"Папярэдняя сістэма не адпавядала рэчаіснасці, яна абмяжоўвалася невялікімі сумамі, якія не адпавядалі рэальным патрэбам афіцэраў. Пасля кансультацый з прадстаўнікамі сілавых структур і прафсаюзамі, мы распрацавалі рашэнне, якое ў хуткім часе можа значна палепшыць фінансавае становішча афіцэраў. Ключавым крокам з'яўляецца ўраўнаванне іх статусу ў плане жыллёвай падтрымкі са статусам салдат Войска польскага", — заявіў прэм'ер-міністр Дональд Туск.
Мэта новага рашэння — супрацьдзеянне праблеме адтоку супрацоўнікаў з польскай паліцыі.
яс