Беларуская Служба

Дачка прэзідэнта Польшчы выйшла замуж. Стала вядома, што падавалі на весельны стол (ФОТА)

07.07.2025 15:23
Мужам Кінгі Дуды стаў 33-гадовы Матэвуш.
 .  . 2020
Кінга Дуда. Архіўны здымак. 2020 год PAP/Radek Pietruszka

29-гадовая Кінга Дуда, дачка прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, выйшла замуж. Урачысты вясельны прыём адбыўся ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Гэта была невялікая сямейная ўрачыстасць з удзелам 50 гасцей. Канцылярыя прэзідэнт Польшчы паведаміла, што за вяселле заплаціў Анджэй Дуда прыватнымі фінансавымі сродкамі – ані гроша з дзяржаўнага бюджэта на вяселле не пайшло.

Паводле польскіх СМІ, стравы на прыём прыгатаваў вядомы варшаўскі рэстаран. На стол былі пададзеныя, у прыватнасці, вэнджаная фарэль, печаныя буракі з мусам з грэцкіх арэхаў, качка з соусам з рэвеню з карамелізаванай чырвонай парэчкай і бульбяной запяканкай.

Wyświetl ten post na Instagramie

Post udostępniony przez SHOWNEWS.PL (@shownews.pl)

Кінга Дуда закончыла Юрыдычны факультэт кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэту і Юрыдычную школу Калумба Амерыканскага каталіцкага ўніверсітэту. Працуе ў адной з варшаўскіх юрыдычных кампаній.

Wyświetl ten post na Instagramie

Post udostępniony przez SHOWNEWS.PL (@shownews.pl)

Мужам Кінгі стаў 33-гадовы Матэвуш. Ён – таксама юрыст, кандыдат юрыдычных навук, выпускнік славутага Кембрыджскага ўніверсітэту. Матэвуш, у прыватнасці, быў дарадчыкам старшыня праўлення Варшаўскай біржы каштоўных папераў, цяпер жа працуе ў польскіх ВНУ, дзе выкладае юрыдычныя дысцыпліны.

6 жніўня завяршаецца другі і апошні тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Анджэя Дуды. Пасаду кіраўніка Польшчы зойме выбраны ў чэрвені Караль Наўроцкі.

вс