Больш за тысячу маладых людзей з 46 краін удзельнічалі ў з’ездзе польскай моладзі з усяго свету Polonia Camp 2025, ініцыяванай Сенатам Рэспублікі Польшча.
Мерапрыемства арганізавана асацыяцыяй «Wspólnota Polska, фондам «Pomoc Polakom na Średni» і Інстытутам грамадскіх спраў.
На працягу чатырох дзён маладыя людзі ўдзельнічалі ў камандаўтваральных мерапрыемствах, майстар-класах і канцэртах. Яны мелі магчымасць сустрэцца з аднагодкамі з іншых краін, адкрыць для сябе свае карані і, магчыма, знайсці месца для жыцця.
Старшыня фонду «Дапамога палякам на Усходзе» Мікалай Фалькоўскі падкрэслівае, што Polonia Camp 2025 быў маштабнай арганізацыйнай і лагістычнай задачай:
- Феномен гэтай сустрэчы заключаецца, па-першае, у прысутнасці больш за тысячу чалавек з шасці кантынентаў, па-другое, прадстаўнічасці асоб з невялікіх супольнасцяў, якія раней не былі звязаны з рознымі польскімі асацыяцыямі ці арганізацыямі на Усходзе і Захадзе. Таксама характэрна, што ёсць так шмат дэлегацый з розных краін, з якімі мы менш супрацоўнічаем штодня і маем менш магчымасцей пазнаёміцца з імі. Гэта Парагвай, Венесуэла, Перу, Чылі, гэта самыя далёкія куткі свету, з якімі не кожны дзень у нас ёсць магчымасць супрацоўнічаць, пазнаёміцца, абменьвацца вопытам і бачыць, што польская культура і польская мова выходзяць далёка за межы сучаснай Польшчы. Гэта прыгожы, пазітыўны вынік гэтага праекта. Узрост маладых людзей дае надзею, што на працягу наступных 20 ці 30 гадоў у іх усё яшчэ будзе энергія, каб даць нешта большае ад сябе для палякаў і польскай дыяспары.
Мікалай Фалькоўскі адзначыў, што гэта магчымасць паказаць маладым людзям з цэлага свету, як змянілася Польшча за апошнія 20 гадоў, з часу, калі іх бацькі эмігравалі.
Адна з дыскусійных сустрэч была прысвечана тэме, як расказваць пра Польшчу за мяжой пры дапамозе сацыяльных сетак. Вядомыя блогеры і журналісты давалі парады маладым людзям, якія ў краінах пражывання хочуць расказваць пра Польшчу.
Папулярны інфлюенсер Караль Стэфановіч, вядомы таксама як Турыст з Падляшша, у якога сотні тысяч падпісчыкаў, расказвае пра Падляшша, яго маляўнічыя закуткі, людзей, архітэктуру. Робіць гэта жартуючы і размаўляючы на падляскай гаворцы.
Караль Стэфановіч раіць аддаваць перавагу пазітыўным рэчам, пазбягаючы пытанняў, якія выклікаюць спрэчкі, напрыклад, палітычныя тэмы:
- Па-першае, гаварыць станоўчы і гаварыць пра цікавыя рэчы, якія людзям сапраўды спадабаюцца. Бо калі мы гаворым, напрыклад, пра стварэнне Польшчы ў гэтым годзе, пра хрышчэнне Польшчы, ведаеце, сухія гістарычныя факты, то гэта не вельмі. Гэта мне цікава, таму што я вельмі люблю гісторыю, але гаворка пра тое, як гэтую гісторыю прадставіць. Таксама ў наш час усім, ну, можа не ўсім, але ўсё ж цяжка сканцэнтравацца, лягчэй прыцягнуць увагу кароткім відэа і ўмясціць шмат інфармацыі за кароткі час, напрыклад, у TikTok ці ў роліку, чым ствараць доўгі кантэнт. Прынамсі, для мяне гэта працуе. Я не кажу, што іншыя формы кантэнту не працуюць, але, перш за ўсё, паказаць яго з пазітыўнага пункту гледжання, пазбягаць падзелы. Я таксама моцна падкрэсліваю мультыкультуралізм як каштоўнасць. Таксама паказаць Польшчу з сучаснага пункту гледжання, што мы не нейкая адсталая нацыя ксенафобаў і гэтак далей.
Кінга Бэрдзік-Дорціз 13 гадоў жыве ў Мексіцы, апошнія пяць вядзе праект «Полькі на сямі кантынентах». Блогерка перш за ўсё раіць, каб кантэнт быў аўтэнтычным, шчырым, ад сэрца:
- Я абавязкова хацела б, каб тэксты і інфармацыя, якую я атрымліваю, гэта было нешта добрае, станоўчае, нешта, што зробіць наш дзень пазітыўным. Я вельмі далёка ад негатыўнага мыслення і ўвядзення негатыўнай інфармацыі. Падчас дыскусіі мы згадвалі, што кроў і пот гэта тое, што прадаецца, але гэта дакладна не тое, да чаго я імкнуся.
Галоўны рэдактар польскай газеты «Głos» у Чэхіі Томаш Вольф выказвае стопрацэнтую згоду з папярэднікамі, што за межамі неабходна папулярызаваць пазітыўны вобраз Польшчы:
- У мяне такое ўражанне, што паляк, які жыве ў Беларусі, Кіеве, Барселоне ці Чыкага, не вельмі зацікаўлены чарговай спрэчкай паміж палітыкамі ў Сейме, абліванні брудам і абразамі. Іх больш цікавіць тое, што, напрыклад, у Польшчы адкрыўся выдатны музей, неверагоднае турыстычнае месца, бо Балтыйскае мора заўсёды было Балтыйскім морам, яно заўсёды існавала. Тое ж самае тычыцца Татр, Пенін, Мазавецкага рэгіёна і Кампіноскай пушчы. Аднак я згодны наконт таго, каб гаварыць пазітыўна. Гэта не азначае заплюшчваць вочы на пэўныя рэчы, але ў цэлым прасоўваць пазітыўны вобраз Польшчы.
Ад дасведчаных калег моладзь польскага паходжання з розных краін свету пачула, што тое, якім чынам Польшчу будуць успрымаць у свеце, сцісла звязана з тым, як пра яе будзе расказваць польская дыяспара.
ав