Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пячом сезонны дражджавы пірог (РЭЦЭПТ)

12.08.2025 08:07
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і спячы надзвычай смачны пірог.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом сезонны дражджавы пірог
Ягадыshutterstock/Igor Normann

350 мл цёплага малака

2 яйкі

2 жаўткі

200 г цукру

600 г мукі

10 г сухіх дражджэй

2 сталовыя лыжкі алею

100 г мяккага масла

550 г ягадаў, напрыклад, клубніцаў і чарніцаў

Пясочнае цеста для пасыпання (крошка)

100 г манных крупаў

80 г цукровай пудры

100 г масла

Дадайце яйкі, жаўткі і цукар у цёплае малако. 2-3 хвіліны мяшайце, пакуль цукар не растворыцца і не ўтворыцца пена. Дадайце муку, дрожджы, алей і масла. Замешвайце прыблізна 5 хвілін. Цеста павінна быць даволі рэдкім. Пакіньце падымацца прыблізна на 1,5 гадзіны.

Перакладзіце цеста ў змазаную маслам і пасыпаную сухарамі або засланую пергаментам форму, раўнамерна размяркуйце яго лапаткай. Зверху пакладзіце садавіну (клубніцы разрэжце на палову або на чвэрць). Пасыпце крошкай (масла, змяшанае з маннымі крупамі і цукровай пудрай), пакіньце прыкладна на 20 хвілін. Выпякайце каля 30 хвілін пры тэмпературы 175-180°C.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец