У 2024 годзе Варшаву наведаў 21 мільён чалавек, а пазалетась было амаль 16 мільёнаў турыстаў, а ў 2022-м — толькі каля 10 мільёнаў.
«Варшава мае магутную энергію, пастаянна здзіўляе. Поўная супярэчнасцяў, мае некалькі вымярэнняў. Мае выдатныя кавярні, і тут столькі ўсяго адбываецца!» — так турысты гавораць пра польскую сталіцу. І едуць сюды так масава, як ніколі раней, паведамляе ў пятніцу, 8 жніўня Tygodnik Warszawa, дадатак да Gazety Wyborczej.
Выданне адзначае, што Варшава ўжо некалькі гадоў запар б’е чарговыя рэкорды наведванняў. Сярод турыстаў, якія летась прыехалі ў Варшаву, было 3,6 мільёна замежнікаў — на 58 % больш, чым у 2023 годзе.
Больш за 12 мільёнаў турыстаў правялі ў Варшаве як мінімум адну ноч (для параўнання: у 2023 годзе — 7,4 мільёна). І хоць да Лондана з яго 21,9 мільёна наведвальнікаў ці Парыжа з 17,4 мільёна яшчэ далёка, Варшава ўжо абышла Вену, якую наведала крыху больш за 8,3 мільёна чалавек.
эж