Беларуская Служба

Беларускія дзеці прыязджаюць у Польшчу ў горшым псіхалагічным стане, чым украінскія

03.09.2025 06:40
Цяжэй за ўсё падлеткам. 
Аўдыё
  • Беларускія эмігранты ў Польшчы
.    .
Ілюстрацыя. Найцяжэй эміграцыю пераносяць падлеткі. Glow Images/East News

Пры пераездзе ў іншую краіну, з чым сутыкнуліся тысячы беларусаў, найбольш пакутуюць дзеці. На думку псіхолагаў, цяжэй за ўсё прыходзіцца падлеткам. І менавіта гэтай узроставай катэгорыі стараецца перш за ўсё аказаць дапамогу арганізацыя, якая дзейнічае ў Варшаве – фонд «Zachód Wschód Wsparcie» (Захад Усход Падтрымка).

Па словах старшыні фонду Вольгі Сцяпанавай, часта бацькі вырашаюць, што падлетак – ужо дастаткова дарослы і сам можа справіцца з цяжкасцямі. А якраз у падлеткавым узросце дзецям вельмі патрэбная падтрымка, таму ў фондзе дзеці могуць прайсці групавую тэрапію з псіхолагам – трэнінг сацыяльных навыкаў.

 Як паводзіць сябе ў грамадстве, як супрацьстаяць булінгу, як завесці сяброў. Гэта дзеці з Украіны, з Беларусі. Я сама беларуска, у мяне кола зносін сярод беларусаў, таму беларусаў у нас больш, але ўкраінцы таксама ёсць, былі дзве дзяўчынкі з Азербайджана, з Грузіі, мы нікому не адмаўляем, то бок, калі дзіцяці патрэбна падтрымка псіхалагічная і бацькам таксама, то запрашаем.

— І псіхолаг у вас на расійскай мове?

 Псіхолаг у нас з Беларусі, выдатны, які ўмее знайсці падыход да ўсіх дзяцей і праводзіць такія заняткі. Многія бацькі пераехалі з дзецьмі з асаблівасцямі, гэта дзеці з расстройствам аўтыстычнага спектру, або такія, хто не можа размаўляць або дрэнна размаўляюць. У нас таксама ёсць спецыяліст, які гатовы дапамагчы такім дзецям. Для іх дапамогу крышку складаней знайсці, таму што бацькі павінны атрымаць псіхалагічнае пасведчанне, што дзіця мае спектр аўтызму, прычым, спектр аўтызму ў польскай сістэме ўключае нават затрымкі маўлення, у адрозненні ад Беларусі, тут больш шырокі спектр. Калі бацькі зрабілі такое пасведчанне ў Польшчы (гэта робяць праз псіхолага-педагагічную кансультацыю), можна ісці з ім да школьнага псіхолага, і тады ў школе павінна быць да дзіцяці крыху іншае стаўленне. І ёсць верагоднасць патрапіць у класы інтэграцыйныя. У шматлікіх школах ёсць інтэграцыйныя класы. Гэта значыць, што, па-першае, там дзяцей павінна быць да 20 чалавек, не так, як у агульнаадукацыйных школах, і мусіць быць асістэнт, дапаможны настаўнік, які дапамагае настаўніку пры працы з такімі дзецьмі.

— А ёсць такія класы, дзе амаль што выключана эмігранты?

— Гэта крыху іншае. Інтэграцыйныя класы – гэта класы, дзе дзеці з невялікімі асаблівасцямі развіцця. А ёсць яшчэ класы, як іх называюць, падрыхтоўчы клас (пол. oddział przygotowawczy). Калі пачалася вайна ў 22-ім годзе, вельмі многія школы зрабілі такія вось класы, куды прыходзілі дзеці ўвогуле без ведання польскай. А зараз у некаторых школах такія класы засталіся, прычым вось у прыгарадзе ёсць школа ў Рашыне, там некалькі такіх класаў. Там выключна рускамоўныя дзеці, з Украіны, з Беларусі, якія не гавораць па-польску. Шчыра кажучы, я б не рэкамендавала бацькам аддаваць у такія класы дзяцей. Літаральна 2-3 месяцы ў польскім асяроддзі – і яны пачнуць размаўляць па-польску. Таму калі дзіця хаця б крыху гаворыць па-польску, лепш усё ж аддаць у звычайны клас, дзе польскія дзеці.

— Вы таксама падтрымліваеце і дзяцей з Украіны, у якіх яшчэ і ваенная траўма, а не толькі траўма эміграцыі, выезду са сваёй краіны. Праўда, я размаўляла з псіхолагам з Украіны, яна сказала, што ваенная траўма можа датычыць не толькі ўкраінскіх дзяцей, гэтак жа і ў нейкай ступені беларускіх.

 Шчыра скажу, што нашыя дзеці з Беларусі прыязджаюць у больш цяжкім псіхалагічным стане, чым дзеці з Украіны. І як тлумачыць мой псіхолаг, чаму? Таму што ўкраінскія дзеці разумеюць хаця б, чаму яны адтуль з'ехалі, у іх ідзе вайна, гэта небяспечна для іх жыцця, для іх здароўя. Беларускія дзеці, якія прыехалі раптоўна, сарваўшыся са сваіх месцаў, не разумеюць, чаму яны з'ехалі. Большасць нашых бацькоў проста зрываюць дзяцей, не заўсёды тлумачачы, а дзеці не заўсёды разумеюць, чаму яны з'язджаюць. Таму ў нас групы змешаныя - і ўкраінскія, і беларускія, але наш псіхолаг імкнецца асобна, індывідуальна абгаварыць такія вось складаныя сітуацыі і разумее, што ва ўкраінскіх дзяцей адна сітуацыя, у беларускіх – іншая.

— І якія праблемы могуць з гэтага ўзнікаць з таго, што дзеці не да канца разумеюць прычыну пераезду? Асабліва, думаю, цяжка падлеткам. У чым гэта можа праяўляецца?

— Гэта, па-першае, паніжае матывацыю вучыцца, матывацыю вучыць польскую мову, а навошта мне гэта? Украінскія дзеці не жадаюць вучыць, бо яны думаюць, што скончыцца вайна, і яны вернуцца. Беларускія дзеці не жадаюць вучыць, бо не разумеюць, навошта? Яны не разумеюць, што яны прыехалі ў гэтую краіну, і павінны вывучыць польскую мову, і ўсё роўна гэта дапаможа, нават калі вернуцца ў Беларусь, польская мова ніколі нікому не замінала, гэта яшчэ адна дадатковая мова ў запасе. Мы таксама стараемся з гэтым працаваць і тлумачыць дзецям, што вось так атрымалася, ну вось вы патрапілі сюды, значыць, трэба жыць тут і цяпер, трэба разумець, скажам так, злезці з валізак, распакаваць гэтыя валізкі і жыць у гэтым асяроддзі, у якое вы патрапілі.

Размаўляла Наталля Грышкевіч


Напярэдадні новага навучальнага года нагадваем, як выглядае польская сістэма адукацыі і на што бацькі павінны звярнуць увагу

28.08.2025 18:22
У Польшчы абавязковая адукацыя да 18-га года жыцця.