Інгрэдыенты
бульба – 500 г
вясковая каўбаса – 250 г
вэнджаны бекон – 150 г
алей – 2 сталовыя лыжкі
зубчык часныку – 3 шт.
закваска для журу – 500 мл
лаўровы ліст – 2 шт.
духмяны перац – 4 шт.
арэгана – 1 сталовая лыжка
соль, перац па смаку
Ачысціце бульбу, нарэжце яе буйнымі кубікамі і дадайце ў кіпячую падсоленую ваду. Дробна нарэжце часнык і дадайце яго ў бульбу разам з духмяным перцам і паловай арэгана.
Нарэжце каўбасу паўколцамі, а бекон – на дробныя кавалкі. Дробна нарэжце цыбулю.
Разагрэйце алей на патэльні і абсмажце бекон. Калі тлушч вытапіцца, дадайце цыбулю і другую частку арэгана. Смажце цыбулю на румяны колер.
Калі бульба амаль зварыцца, дадайце нарэзаную каўбасу і закваску. Пасаліце і паперчыце па смаку, давядзіце да кіпення і варыце на малым агні яшчэ 5-10 хвілін.
Разліце суп па талерках і ўпрыгожце смажаным беконам ды цыбуляй.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
відэа: адзін з варыянтаў супу
слухайце аўдыёфайл