Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем старапольскі крупнік (РЭЦЭПТ)

22.10.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, сытны і смачны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем старапольскі крупнік
На кухніShutterstock/Pikoso.kz

Інгрэдыенты

300 г свіных рэбраў

150 г ячных крупаў

6 сярэдніх бульбін

1 вялікая морква

1 корань пятрушкі

½ кораню салеры

⅓ цыбулі-парэю

чорны перац

соль

2 сталовыя лыжкі зялёнай пятрушкі

Прыгатаванне

Памыйце мяса, пакладзіце ў рондаль і заліце халоднай вадой. Калі булён закіпіць, зніміце пену, якая сабралася зверху. Затым зменшыце агонь, дадайце ненарэзаную ачышчаную і памытую гародніну (акрамя бульбы). Накрыйце і варыце на малым агні, пакуль мяса не стане мяккім і не пачне аддзяляцца ад косткі.

Затым ачысціце, памыйце і нарэжце кубікамі бульбу. Дастаньце мяса і гародніну на талерку. Дадайце бульбу і крупы ў булён. Варыце на малым агні, пакуль крупы і бульба не стануць мяккімі. Нарэжце адвараную моркву і дадайце яе ў кіпячы суп.

Запраўце чорным перцам і соллю па смаку. Нарэшце, дадайце свежа нарэзаную пятрушку.

Мяса з адвараных рэбраў можна дадаць у суп – цалкам альбо парэзаўшы на кавалкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

відэа: адзін з варыянтаў супу

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец