125 г масла
250 г цукру
125 г молатага міндаля
125 г разынак
7 яек
450 г мукі
600 г пюрэ (мякаці) з печанага гарбуза
1 чайная лыжачка разрыхляльніка
Узбіце яйкі з цукрам і маслам на пышную масу. Муку змяшайце з разрыхляльнікам. Затым злучыце ўсе астатнія інгрэдыенты, добра перамяшайце. Выкладзеце цеста ў форму для запякання, паліце невялікай колькасцю растопленага масла і пасыпце цукрам. Выпякайце пры тэмпературы 180°C каля гадзіны.
Падавайце гарбузовы пірог пасля таго, як ён цалкам астыне.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл