Шакаладны рулет – рэцэпт з польскай кандытарскай кнігі з 1948 года.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
200 г цёмнага шакаладу
2 сталовыя лыжкі мёду
140 г міндаля
50 г грэцкіх арэхаў
сок з 1 лімона
цукровая пудра
Пакладзіце ўсе інгрэдыенты, акрамя цукровай пудры, у рондаль, і пастаянна памешваючы, пастаўце на агонь, пакуль шакалад не расплавіцца. Дэсерт можна гатаваць на воднай лазні.
Разлажыце пергамент на стале, выліце на яго шакаладную сумесь і сфармуйце рулет. Шакалад будзе гарачым, таму абыходзьцеся з ім асцярожна! Пасля таго, як рулет будзе сфармаваны, абваляйце яго ў цукровай пудры і пакладзіце ў халадзільнік. Праз гадзіну дэсерт застыне і яго можна будзе нарэзаць.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл