Беларуская Служба

НАТА ці ЕС? На чыю дапамогу разлічваюць палякі?

12.12.2025 11:30
Паводле вынікаў апытання, правыя сілы спадзяюцца на Амерыку, цэнтрысты – на ЕС.
Генсакратар НАТА Марк Рутэ і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц PAP/EPA/CLEMENS BILAN

52% рэспандэнтаў лічаць, што Польшча, перш за ўсё, павінна пашыраць адносіны з Еўрапейскім Саюзам, а 28% – будаваць такія адносіны, перш за ўсё, са Злучанымі Штатамі Амерыкі. 42% рэспандэнтаў лічаць, што бяспеку Польшчы гарантуе членства і ў НАТА і ў ЕС, 31% – толькі ў НАТА, а 6% – толькі ў ЕС. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Opinia24, якое публікуе Gazeta Wyborcza.

Як паказвае апытанне, надзеі палякаў у гэтай сферы залежаць не толькі ад палітычных поглядаў, але таксама ад узросту, а нават полу.

Будаванне станоўчых адносін з ЗША часцей за ўсё падтрымліваюць мужчыны. У сваю чаргу жанчыны робяць стаўку на ЕС, хоць розніца паміж імі не такая значная. Ва ўсіх узроставых групах пераважаюць праеўрапейскія каштоўнасці, хоць розніцы найбольш выразныя сярод самых старэйшых рэспандэнтаў. Паводле вынікаў апытання, у групе рэспандэнтаў, якім больш за 60 гадоў – 60% падтрымліваюць пашырэнне адносіны з ЕС, а 27% – са Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Меркаванні па гэтым пытанні таксама выразна залежаць ад палітычных поглядаў – правыя сілы схіляюцца ў бок Амерыкі, а цэнтрысты – у бок ЕС. 87% прыхільнікаў цяперашняй кіруючай кааліцыі, лічаць, што Польшча павінна ў першую чаргу будаваць лепшыя адносіны з Еўрасаюзам. Толькі 9% аддаюць перавагу адносінам з ЗША.

Тым часам сярод выбаршчыкаў апазіцыйнай правай партый «Права і справядлівасць», крайне правай «Канфедэрацыі» пераважаюць супрацьлеглыя погляды: 55% лічаць адносіны з ЗША больш важнымі, у той час як толькі 26% аддаюць перавагу адносінам з ЕС.

Партыйныя рознагалоссі відавочныя таксама, калі гаворка ідзе пра пытанне, датычнае гарантыяў бяспекі. Прыхільнікі «Права і справядлівасці» і «Канфедэрацыі» разлічваюць перш за ўсё на НАТА, а выбаршчыкі Левых сілаў і «Грамадзянскай кааліцыі» кажуць пра бяспеку, гарантаваную як НАТА, так і ЕС.

*Апытанне было праведзена цэнтрам Opinia24 4-7 снежня 2025 года на рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1001 дарослага паляка.

аз

ABC News: Украіна прадставіла ЗША сваю прапанову мірнага плана

11.12.2025 16:35
Сёння дэлегацыі ЗША і Украіны павінны правесці дыстанцыйныя перамовы.