Беларуская Служба

ABC News: Украіна прадставіла ЗША сваю прапанову мірнага плана

11.12.2025 16:35
Сёння дэлегацыі ЗША і Украіны павінны правесці дыстанцыйныя перамовы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіPresident of Ukraine meets the leaders of the UK, France and Germany in London

Украіна прадставіла ЗША перагледжаны мірны план з 20 пунктаў, абмеркаваны з Еўропай. Пра гэта паведаміў амерыканскі тэлеканал ABC News. Першапачатковая амерыканская версія ўтрымлівала значныя тэрытарыяльныя саступкі з боку Украіны, але Уладзімір Зяленскі на іх не пагадзіўся.

Паводле ABC News, прадстаўлены сёння (11 снежня) план, уключае новыя прапановы адносна ўкраінскіх тэрыторый і кантролю над Запарожскай АЭС. Прадстаўнік Украіны заявіў тэлеканалу, што гэта тыя ж 20 пунктаў, якія раней прапаноўвала Украіна, але «прадуманыя крыху інакш».

Паводле тэлеканала, дэлегацыі ЗША і Украіны павінны правесці сёння (11 снежня) дыстанцыйныя перамовы. Аднак галоўнай тэмай з'яўляецца не ўкраінскі мірны план, а гарантыі бяспекі для Кіева.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, зараз абмяркоўваюцца тры дакументы: перагледжаны мірны план, вышэйзгаданыя гарантыі бяспекі і дакумент аб эканоміцы і аднаўленні Украіны пасля вайны.
Учора дэлегацыі з Вашынгтона і Кіева павінны былі абмеркаваць эканамічныя пытанні.

IAR/аз

2-3 гады спатрэбіцца Расіі, каб цалкам падпарадкаваць Данбас, лічаць амерыканскія аналітыкі

11.12.2025 09:10
Паводле Інстытута вывучэння вайны, сёлета Расіі ўдалося акупаваць прыблізна 0,8% тэрыторыі Украіны.