Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім навагодні салат з вэнджанай курыцай (РЭЦЭПТ)

31.12.2025 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі і смачны салат на навагодні стол.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім навагодні салат з вэнджанай курыцай
Навагодняя Варшава Shutterstock/Patryk Kosmider

Інгрэдыенты

2 вэнджаныя курыныя грудкі (можна замяніць ножкамі)

1 бляшанка ананасу

1 бляшанка абрыкосаў

1 бляшанка кукурузы

1 вялікі яблык

1 цыбуліна

100 мл маянэзу

2 зубчыкі часныку

соль

перац

Кураціну нарэзаць кубікамі і пералажыць у міску. Ананас і абрыкосы адцадзіць і таксама нарэзаць кубікамі, дадаць у міску. Туды ж дадаць кукурузу, дробна нарэзаную цыбулю, нарэзаны кубікамі яблык і выціснуць часнык. Пазней дадаць маянэз, паперчыць, пасаліць і добра перамяшаць. Перад падачай можна ўпрыгожыць пятрушкай альбо кінзой.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец