Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем макаронную запяканку з вяндлінай паводле рэцэпту з 1931 года (РЭЦЭПТ)

21.01.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую, смачную і арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем макаронную запяканку з вяндлінай паводле рэцэпту з 1931 года
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/MariaKovaleva

Рэцэпт з кнігі «Стравы з крупаў і мукі» Эльжбеты Кеўнарскай з 1931 года.

250 г макароны

100 г вяндліны або бекону

1 яйка

1/4 шклянкі вяршкоў 18% тлустасці

мацярдушка

цвёрды сыр

Адварыць макарону, каб была крыху цвёрдай. Нарэзаць вяндліну або бекон дробнымі кубікамі. Старанна ўзбіць вяршкі з яйкам, соллю, перцам і мацярдушкай, дадаць бекон, затым змяшаць з астуджанай макаронай.

Вышмараваць форму для запякання маслам, дадаць масу і запякаць 15 хвілін. Затым пасыпаць запяканку цёртым сырам і запякаць яшчэ 5 хвілін. Падаваць гарачай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец