600 г гарбуза
200 г цыбулі
300 г памідораў
300 г бульбы
паўшклянкі замарожанага зялёнага гарошаку
60 г сметанковага масла
зялёная цыбуля
соль
перац
Гарбуз і бульбу ачысціце ды нарэжце кубікамі. Памідоры нарэжце, а цыбулю нарэжце дробна. Гарох размарозьце. У рондалі тушыце цыбулю на палове сметанковага масла. Праз некалькі хвілін дадайце гарбуз, памідоры, бульбу і 600 мл вады. Пасаліце і паперчыце, тушыце да мяккасці. Затым дадайце гарох і рэшту сметанковага масла ды варыце яшчэ пару хвілін. Пры дапамозе блэндара зрабіце суп-пюрэ. Разліце суп па талерках і пасыпце зялёнай цыбуляй.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл