Рэцэпт з кнігі «Літоўская кухарка» Вінцэнты Завадскай з 1900 года.
400 г пшанічнай мукі
3/4 шклянкі цукру
4 яйкі
3 сталовыя лыжкі масла
1/2 шклянкі вяршкоў 30%
дробка солі
топленае масла альбо свіны тлушч для смажання
цукровая пудра і карыца для пасыпання
У міску дадаць муку, яйкі, цукар, растопленае масла, вяршкі і дробку солі. Замясіць цеста – пры неабходнасці падсыпаць крыху мукі, каб яго можна было раскатаць.
Пасыпаць працоўную паверхню мукой і раскатаць цеста. Цеста на гэты хруст нельга раскатваць вельмі тонка. Нарэзаць хруст з раскатанага цеста.
Растапіць тлушч альбо масла. Калі ён добра нагрэецца, класці хруст у тлушч і смажыць да залацістага колеру з абодвух бакоў. Гатовы хруст пакласці на папяровы ручнік, каб ён усмактаў лішкі тлушчу.
Калі хруст астыне, пасыпаць цукровай пудрай, змяшанай з карыцай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
здымак ілюстрацыйны
слухайце аўдыёфайл