Беларуская Служба

Польская валанцёрка: Мы зноў пачалі верыць, што жыццё вартае, каб яго пражыць

26.02.2026 15:13
У Польшчы ёсць шмат арганізацый, якія дапамагаюць украінцам. Сваім досведам падзяліліся прадстаўнікі «Украінскай акцыі Клуба каталіцкай інтэлігенцыі»
Аўдыё
  • «Украінская акцыю КІК» дапамогае дзецям-сіротам ды ўдовам ва Украіне
            ,    KIK
Дзяці і жонкі загінулых і зніклых без вестак украінскіх салдат падчас лагеру адпачынку, арганізаваным "Украінскай акцыяй KIK"Ukraińska Akcja KIK/https://www.facebook.com

На пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны мільёны палякаў салідарызаваліся з украінцамі, тысячы дапамагалі прымаць украінскіх уцекачоў, збіралі сродкі на дапамогу ўкраінскаму грамадству і войску. У Польшчы надалей застаецца шмат арганізацый, якія дапамагаюць Украіне ды ўкраінцам. Сваім досведам дапамогі падзяліліся прадстаўнікі «Украінскай акцыі Клуба каталіцкай інтэлігенцыі»

У 2022 годзе ў адказ на пачатак поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны вядомая польская грамадская арганізацыя – Клуб каталіцкай інтэлігенцыі (КІК) – з першых жа дзён вайны, як валанцёры, адразу прыступіў да дзеянняў. Арганізацыя збірала і адпраўляла гуманітарную дапамогу, арганізоўвала эвакуацыю дзяцей-інвалідаў з Украіны, адкрылі інтэрнат у Варшаве для ахвяр вайны і праводзілі факультатыўныя праграмы навучання для ўкраінскіх дзяцей.

Першыя месяцы канфлікту былі хаатычнымі, калі трэба было рэагаваць на неадкладныя патрэбы. У чэрвені 2022 года арганізацыя стварыла «Украінскую акцыю Клуба каталіцкай інтэлігенцыі» з мэтай прафесіяналізацыі сваёй гуманітарнай дзейнасці.

Адным з напрамкаў дапамогі, якім цяпер займаецца «Украінская акцыю КІК» стала дапамога дзецям-сіротам ды ўдовам ва Украіне. Больш падрабязна пра гэтую дзейнасць нам распавяла прадстаўніца КІК Аніта Шымборска.

— З пачатку вайны мы супрацоўнічаем з арганізацыямі ва Украіне, якія клапоцяцца пра дзяцей загінулых салдат. Адкуль узнікла гэтая ідэя; фактычна, гэта працяг нашай дзейнасці з 2014 года. Тады мы вырашылі арганізаваць першыя такія летнія лагеры, тады мы арганізавалі іх у Польшчы, а з пачатку вайны мы ладзім іх таксама ва Украіне. Гэта тое, што мы называем лагерамі перадышкі, тыднёвыя лагеры з псіхолагамі, куды прыязджаюць дзеці са сваімі маці – дзецьмі загінулых салдат і ўдовы. Гэта некалькі дзён перадышкі з рознымі цікавымі заняткамі, гіпатэрапіяй, арт-тэрапіяй, з размовамі з псіхолагамі і рознымі актыўнасцямі.

Наколькі цяжка гэта рабіць. Як можна дапамагчы чалавеку, які сутыкнуўся з такой цяжкай сітуацыяй, з такой колькасцю гора і пакут?

— Вядома, мы не можам змяніць жыццё гэтых людзей і гэтых дзяцей, але мы можам даць ім магчымасць перагледзець сваё стаўленне, змяніць перспектыву, і гэта ўжо вялікая справа. Потым яны кажуць нам, што зноў пачалі верыць у тое, што жыццё варта таго, каб яго пражыць. Маці кажуць, што сустракаюць людзей у падобных сітуацыях, і гэта дапамагае ім лягчэй справіцца, бо яны могуць абменьвацца інфармацыяй і падтрымліваць адзін аднаго. Такім чынам, ствараюцца групы ўзаемнай падтрымкі, і гэта пастаянная праца, і мы супрацоўнічаем з выдатным цэнтрам Caritas За Млынам на Валынь, за пяць кіламетраў ад польскай мяжы.

Што вам даў вопыт працы з гэтай групай, з гэтымі людзьмі?

— Гэта вопыт сустрэчы з людзьмі, якія знаходзяцца ў вельмі цяжкіх сітуацыях, але якія спрабуюць рухацца далей і жыць для дзяцей, і дапамагаць адзін аднаму, каб падтрымліваць сваіх уласных дзяцей.

У Польшчы цяпер шмат кажуць пра стомленасць грамадства ад вайны. Як супрацоўнік фонду, які дапамагае, ці вы таксама адчуваеце стомленасць?

— Я заўсёды думаю, што наша стомленасць непрапарцыйная сітуацыі ва Украіне, і што яна толькі напаўняе мяне чарговай патрэбай працягваць сустракацца з імі, таму мне цяжка гаварыць пра ўласную стомленасць.

Што самае складанае ў вашай працы цяпер?

— Самая складаная сітуацыя – гэта сустрэчы з гэтымі ўдовамі, дзе яны дзеляцца сваімі ўласнымі сітуацыямі і распавядаюць пра тое, як загінулі іх мужы, або, пра тое як іх шукаюць, калі яны зніклі без вестак. Гэта вельмі складаныя сітуацыі, з якімі мы сутыкаемся.

Пра дапамогу дапамога дзецям-сіротам ды ўдовам ва Украіне распавядала Аніта Шымборска з «Украінскай акцыі КІК».

Размаўляў Юры Ліхтаровіч