Беларуская Служба

Еўрасаюз рыхтуе пакет эканамічнай падтрымкі для Арменіі

04.06.2026 20:37
У апошні час Расія абмежавала імпарт шэрагу армянскіх тавараў і прыгразіла пазбаўленнем прэферэнцыйных паставак сыравіны.
Сцягі Еўрапейскага Саюзуsashk0/shutterstock

Еўрапейскі Саюз рыхтуе пакет эканамічнай падтрымкі для Арменіі, паведаміла кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен у сваім акаўнце на платформе X.

 Я абмеркавала з прэм'ер-міністрам Ніколам Пашынянам нядаўнія расійскія абмежаванні супраць Арменіі. Гэта ні што іншае, як эканамічны ціск, і гэта непрымальна,  напісала фон дэр Ляйен.

Яна дадала, што, прадоўжваючы абмежаванні на экспарт армянскай прадукцыі, Масква выкарыстоўвае эканамічныя адносіны як палітычную зброю.

 Мы вельмі добра ведаем гэты сцэнар. Таму Еўропа рашуча падтрымлівае Арменію. Мы рыхтуем пакет падтрымкі ЕС,  падкрэсліла яна.

У бліжэйшую нядзелю, 7 чэрвеня, у Арменіі адбудуцца парламенцкія выбары. Паводле апытанняў, лідарам зʼяўляецца партыя «Грамадзянская дамова» прэмʼер-міністра Ніколы Пашыняна, аднак значная частка выбаршчыкаў пакуль не вызначылася.

У апошні час Расія абмежавала імпарт шэрагу армянскіх тавараў і прыгразіла пазбаўленнем прэферэнцыйных паставак сыравіны. У Маскве незадаволеныя збліжэннем Ерэвана з Еўрапейскім саюзам і ЗША.

Адносіны Арменіі і Расіі пагоршыліся пасля пераходу Нагорнага Карабаха пад кантроль Азербайджана ў 2023 годзе. Амаль усё армянскае насельніцтва рэгіёна тады пакінула тэрыторыю і перасялілася ў Арменію.

вс