Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем лімонны суп паводле кулінарнай кнігі з 1900 года (РЭЦЭПТ)

04.03.2026 08:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, арыгінальны і смачны суп.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем лімонны суп паводле кулінарнай кнігі з 1900 года
ЛімоныPixabay/Coleur

Рэцэпт з кнігі «Літоўская кухарка» Вінцэнты Завадзкай з 1900 года.

1 літр ялавічнага або курынага булёну

3/4 шклянкі вяршкоў 30%

1 лімон

2 жаўткі

адвараны рыс

соль

перац

У звараным, не гарачым булёне развесці вяршкі, жаўткі і сок з аднаго лімона. Добра перамяшаць, каб усе інгрэдыенты злучыліся. Падаграваць, памешваючы, пакуль суп не атрымаем аксамітнай кансістэнцыі. Не даводзіць да кіпення! Дадаць соль і перац. У талеркі налажыць рыс, заліць супам і падаваць са скрылікам лімона.

Смачна есці!

Падрабязна пра тое, як прыгатаваць страву, расказваюць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец