Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пячом крухмальную мазурку на праваслаўны Вялікдзень з кулінарнай кнігі з 1931 года (РЭЦЭПТ)

07.04.2026 07:02
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, арыгінальны і смачны велікодны салодкі пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом крухмальную мазурку на праваслаўны Вялікдзень з кулінарнай кнігі з 1931 года
КухняShutterstock/Digital Storm

Рэцэпт з кнігі «Як гатаваць. Практычны падручнік па кулінарыі» Марыі Дыслёвай, 1931 год.

Багацце рэцэптаў мазуркаў у кулінарных кнігах першай паловы XX стагоддзя сапраўды неверагоднае. Гэты рэцэпт асаблівы, бо цеста робіцца не з пшанічнай мукі ці молатых міндаляў, як у традыцыйных мазуркаў, а з крухмалу, праслоенае ружавым варэннем і зверху пакрытае міндальнай пенай. Выпечка арыгінальная, простая і вельмі смачная.

Аснова

6 жаўткоў

1 бялок

100 г цукру

100 г крухмалу

Верх

125 г молатага міндалю

125 г цукру

1,5 бялка

цэдра і сок з паловы лімона

варэнне з пялёсткаў ружаў для праслойкі

Прыгатуйце аснову мазуркі – жаўткі ўзбіце з цукрам на пышную, крэмападобную масу. Бялок узбіце ў пену.

У крухмал дадайце ўзбітыя жаўткі, добра перамяшайце. Напрыканцы асцярожна дадайце бялковую пену.

Форму для выпечкі засцяліце пергаментам, пералажыце масу ў форму. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Калі нагрэецца, пастаўце цеста і выпякайце 20 хвілін. Астудзіце.

На астуджаным нізе раўнамерна пашмаруйце ружавае варэнне.Затым бялкі ўзбіце з цукрам. У пену дадайце молаты міндаль, лімонны сок і цэдру. Акуратна перамяшайце. Раўнамерна размяркуйце пену па варэнні. Зноў пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 150 градусаў. Выпякайце 12 хвілін. Зверху можаце ўпрыгожыць рознымі ўзорамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец