Беларуская Служба

Дабрачыннасць у Польшчы стала сапраўдным феноменам

28.04.2026 15:27
Прынамсі 257 мільён злотых было сабрана падчас збору сродкаў, арганізаванага інфлюэнсерам Патрыкам Гаркоўскім на мянушку Łatwogang для Фонду барацьбы з ракам.
Аўдыё
  Łatwogang  ( )          YouTube
Інфлюенсер Патрык «Łatwogang» Гаркоўскі (у цэнтры) зладзіў збор сродкаў для Фонду барацьбы з ракам на YouTube у выглядзе бесперапыннай прамой трансляцыі працягласцю дзевяць дзёнPAP/Leszek Szymański

YouTuber некалькі дзён вёў прамую трансляцыю, каб дапамагчы дзецям, хворым на рак. Да кампаніі далучыліся, сярод іншых, акторы, спартсмены і музыкі. Кампанія стала сапраўдным феноменам грамадскага жыцця ў Польшчы.

17-га красавіка ў Польшчы пачалася дабрачынная анлайн-трансляцыя пад назвай «Easygang». Акцыя завершылася ў панядзелак 27-га красавіка і пабіла ўсё рэкорды ў Польшчы што да сабраных сродкаў. 257 мільён злотых пойдуць у фонд барацьбы з ракам «Cancer Fighters», які падтрымлівае ў першую чаргу дзяцей, хворых на рак. Першапачатковая мэта збору сродкаў складала 500 000 злотых.
Кампанію распачала песня «Ciągle tutaj jestem (diss na raka)» (Я ўсё яшчэ тут) гурта Bedoes-2115 і адзінаццацігадовай Маі Мэцан, якая ўжо трэці раз змагаецца з вострым лейкозам.

Падчас трансляцыі да акцыі далучылася шмат вядомых у Польшчы асоб са свету культуры, спорту і шоу-бізнесу, у тым ліку футбаліст Роберт Левандоўскі, спявачка Дода, акторы Цэзары Пазура, Томаш Кароляк, Юлія Венява ды іншыя. Польскі фігурыст Уладзімір Семірунні ахвяраваў сярэбраны алімпійскі медаль, які ён выйграў у лютым у Італіі. «Мы хочам верыць у дабрыню людзей », – сказала ў эфіры «Польскага радыё 24» актрыса Малгажата Кажухоўска, на пытанне пра прычыны свайго ўдзелу.

— Вялізарны пазітыў. Мы хочам верыць у тое, што людзі добры, а свет не такі кепскі, як нам паказваюць. Усё проста – мы хочам пазітыўных і добрых эмоцый, калі наша жыццё такое кароткае. Немагчыма ўвесь час жыць у страху ды стрэсе. Мы хочам дапамагаць і рабіць добрыя ўчынкі.

Актор Цэзары Пазура падкрэсліў, што яму важна грамадская салідарнасць.

— Цяпер увесь свет даведаецца, што салідарнасць у нас не толькі гісторыя, але працягвае значыць і надалей. Ёсць такія моманты, калі мы яднаемся і гатовыя ўсё аддаць, нават апошнюю кашулю.

Прыхільнікі збору зазначылі, што іх пераканала мэта – дапамога хворым на рак.

— Вельмі годная акцыя. Я не спадзявалася, што ў яе будзе такі маштаб. Цудоўна, што людзі аб’ядналіся і падтрымліваюць адзін аднаго. Гэта змаганне ў імя карыснай справы. Лячэнне раку – вельмі важная рэч. Патрык зрабіў вялікую справу. Дзякуем.

Сабраныя грошы пойдуць у фонд барацьбы з ракам «Cancer Fighters», які падтрымлівае дзяцей, хворых на рак. Падчас дабрачыннай трансляцыі ютубера адна з падапечных фонду выказала падзяку за дапамогу.

— Дзякуй ад мяне ўсяму фонду ды ўсім, хто мяне падтрымаў і кожнага, хто змагаецца. Дзякуй вялікі ўсім. Вы – сапраўдная моц!

Эксперт па іміджы Томаш Лысакоўскі заявіў у эфіры «Польскага радыё 24», што поспех кампаніі даказвае, што палякі гатовыя дапамагаць іншым.

— Калі мы дапамагаем, калі адчуваем, што нашыя грошы трапяць непасрэдна да людзей у патрэбе і дапамогуць ім. Чаму гэта так важна? Палякі пералічваюць грошы на розныя зборы. У такім момант яны маюць пачуццё, што ведаюць куды пойдуць іх грошы. Гэта адмысловая дзеянне, бо я хачу дапамагчы дзіцяці, канкрэтнаму чалавеку.

Збор «Łatwotgang» стаў сапраўдным грамадскім феноменам, на яго поспех паўплывалі некалькі фактараў, у тым ліку шчырасць і спантаннасць, кажа псіхолаг Катажына Андрусікевіч.

— Той факт, што ўсё адбывалася непасрэдна і анлайн, той факт, што было ўсё вельмі эмацыйна, таксама канкрэтныя мэты ды жывая грамадская рэакцыя. Усё разам – гэта мела моцны эфекты і таму сабралі столькі дапамогі, а людзі масава далучаліся.

У сваю чаргу аналітык Каміл Смагажэўскі зазначае важнасць апалітычнасці дадзенай акцыі.

— Мы бачым, што рэзануюць такія эмацыйныя тэмы ў грамадстве, тым больш, што палітыкі не паспелі прыклеіцца да гэтай акцыі. Людзі гэтага не хацелі, тыя, хто назіраў за стрымаў, дэкларавалі, што не хацелі ніякіх палітыкаў.

Збор ішоў на YouTube у выглядзе шматдзённай бесперапыннай трансляцыі, якая пачалася 17 красавіка. Першапачатковая мэта складала 500 000 злотых. Канчаткова сабрана 257 мільёнаў.

Грошы пойдуць у Фонд барацьбы з ракам «Cancer Fighters», які падтрымлівае дзяцей, хворых на рак. Фонд абвясціў аб стварэнні вэб-сайту, які будзе служыць цэнтрам грамадскай інфармацыі аб выкарыстанні сродкаў кампаніі.

Згодна са справаздачай Еўрапейскага аналітычнага калектыву Res Futura, пераважная большасць водгукаў аб кампаніі «Easygang» станоўчыя. Дамінавалі каментары пра тое, што «польскі інтэрнэт разбурыў сістэму» і «абʼяднанне замест падзелаў». Сярод заўваг была крытыка сістэмы аховы здароўя: «дзяржава і Нацыянальны фонд здароўя павінны забяспечваць лячэнне ад раку, а не праз грамадскі збор сродкаў».

Канцылярыя Сейма гатовая ўсталяваць 26 красавіка Днём барацьбы з ракам у дзяцей. З такой заявай выступіў спікер Сейма Уладзімеж Чажасты. Палітык падкрэсліў, што з ініцыятывай ў гэтым пытанні выступілі арганізатары дабрачыннага збоку.

Юры Ліхтаровіч