Рэцэпт з кнігі «Вегетарыянская кухня, якая ўтрымлівае рэцэпты па гатаванні смачных і карысных раслінных страваў, і навуковыя доказы карысці вегетарыянства» Марыі Чарноўскай з 1898 года.
Інгрэдыенты
180 г рысу
120 мл малака
200 г масла
200 г цукру
150 г пшанічнай мукі
200 г молатага міндалю
жменя разынак
2 яйкі
каля 10–12 г свежых дрожджаў
дробка солі
Прыгатаванне
Адварыце рыс да густой кансістэнцыі — лепш у невялікай колькасці вады, каб ён быў мяккі і злёгку клейкі. Астудзіце. Прыгатуйце дражджавую базу. Крыху падагрэйце малако, каб яно было цёплым, але не гарачым. Дадайце дрожджы і крыху цукру, перамяшайце і пакіньце на 10–15 хвілін, каб база пачала працаваць.
Добра ўзбіце масла з цукрам. Дадайце яйкі, адвараны рыс, муку, молаты міндаль, разынкі, дражджавую базу. Добра перамяшайце. Цеста будзе даволі густым. Перакладзіце яго ў форму — не больш чым на 3/4 па яе вышыні.
Накрыйце ручніком і пакіньце ў цёплым месцы прыкладна на 1 гадзіну, каб цеста вырасла. Выпякайце пры тэмпературы 180°C каля 45 хвілін. Праверце драўлянай палачкай — калі яна сухая, пірог гатовы.
Падавайце пасля поўнага астуджэння.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл