Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім хлебны пудынг з міндалем паводле рэцэпту з 1913 года (РЭЦЭПТ)

15.05.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць простую, хуткую, смачную і арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім хлебны пудынг паводле рэцэпту з кулінарнай кнігі 1913 года
ХлебShutterstock/Elena Yakusheva

Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.

Складнікі (на дваіх чалавек)

4 лусты белага хлеба

1/4 шклянкі малака
50 г сечанага міндалю

1 жаўток

0,5 сталовай лыжкі масла

3 сталовыя лыжкі смятаны 18%

1 сталовая лыжка цукру

Хлеб нарэзаць лустамі. У талерку наліць малако. Кожную лусту хутка абмакнуць у ім з двух бакоў, каб яна не размокла. Перакласці хлеб у жароўню, загадзя змазаную маслам. Жаўток узбіць з цукрам і мяккім маслам на пышны крэм. Дадаць міндаль і смятану. Вадкай масай заліць хлеб. Запякаць каля 30 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў. Пудынг падаваць гарачым.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец