Рэцэпт з «Універсальнай кулінарнай кнігі» Марыі Ахаровіч-Манатовай з 1913 года.
Складнікі (на дваіх чалавек)
4 лусты белага хлеба
1/4 шклянкі малака
50 г сечанага міндалю
1 жаўток
0,5 сталовай лыжкі масла
3 сталовыя лыжкі смятаны 18%
1 сталовая лыжка цукру
Хлеб нарэзаць лустамі. У талерку наліць малако. Кожную лусту хутка абмакнуць у ім з двух бакоў, каб яна не размокла. Перакласці хлеб у жароўню, загадзя змазаную маслам. Жаўток узбіць з цукрам і мяккім маслам на пышны крэм. Дадаць міндаль і смятану. Вадкай масай заліць хлеб. Запякаць каля 30 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў. Пудынг падаваць гарачым.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл