свіная карэйка без косткі – 700 г
алей – 1 сталовая лыжка
булён – 500 мл
зубчык часныку – 1 шт.
морква – 50 г
цыбуля – 50 г
вяршкі 30% – 80 мл
пшанічная мука – 15 г
крухмал – 15 г
свежы кроп – 2 сталовыя лыжкі
Мяса наразаем на тоўстыя кавалкі і злёгку адбіваем кухонным малатком. Разаграваем патэльню і абсмажваем мяса на алеі на вялікім агні каля 5 хвілін з кожнага боку.
Булён даводзім да кіпення ў рондалі. Кладзём у яго абсмажаныя кавалкі мяса, дадаём соль і перац. Накрываем покрыўкай і варым на малым агні каля 1 гадзіны, пакуль мяса не стане мяккім.
У палове гатавання дадаём у рондаль з мясам ачышчаны і нацёрты зубчык часныку, нацёртую моркву і дробна нарэзаную цыбулю.
Пасля таго, як мяса зварыцца, здымаем рондаль з агню, крыху астуджваем і дадаём вяршкі, а таксама праз сіта прасейваем пшанічную муку і крухмал. Акуратна перамешваем і зноў даводзім да кіпення, пакуль соўс злёгку не загусцее. Затым у соўс дадаём парэзаны свежы кроп і варым яшчэ каля адной хвіліны.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл