У польскім інтэрнэце людзі захапляюцца майстэрствам пілота верталёта Авіяцыйнай службы хуткай медыцынскай дапамогі (Lotnicze Pogotowie Ratunkowe – LPR). У акаўнце LPR у «Фэйсбуку» з'явілася відэа, на якім адлюстраваная неверагодная пасадка ў цяжкадаступным месцы. На ім бачна, як пілот умела манеўруе верталётам, каб плаўна прызямліцца ў лясістай мясцовасці. «Майстэрства», «павага», — пішуць карыстальнікі.
Авіяцыйная служба хуткай медыцынскай дапамогі, як асобная арганізацыя, была створаная ў 2000 годзе. У яе задачы ўваходзіць медыцынская дапамога пры аварыях і катастрофах, сур’ёзных захворваннях, якія пагражаюць жыццю пацыента, і транспарціроўка пацыентаў, якія патрабуюць медыцынскай дапамогі, паміж установамі аховы здароўя.
Актуальна служба мае 22 базы, размешчаныя па ўсёй Польшчы. У парку LPR — 27 верталётаў EC135 і тры самалёты: два Learjet 75 і адзін Piaggio P.180 Avanti. Экіпаж верталёта складаецца з трох чалавек: пілота, медыцынскага ратаўніка і лекара (спецыяліста анестэзіялогіі альбо рэаніматалогіі).
вс