Рэцэпт з кнігі «Як гатаваць. Практычны падручнік кухарскай справы», Марыя Дыслёва, 1931 год.
ІНГРЭДЫЕНТЫ
500 г цяляціны
160 г сметанковага масла
500 г савойскай капусты
60 г рысу
2 невялікія цыбуліны
6 яек
1 сталовая лыжка смятаны 18%
120 г пшанічнай мукі
соль
перац
ПРЫГАТАВАННЕ
Мяса і цыбулю нарэжце дробнымі кубікамі. Абсмажце на 20 г масла да мяккасці. Запраўце соллю і перцам. Можаце дадаць свае любімыя спецыі.
Рыс адварыце да мяккасці, а капусту дробна нашаткуйце. У рондалі растапіце 40 г масла, абсмажце капусту, запраўце соллю і перцам, дадайце палову шклянкі вады. Тушыце да мяккасці. Усе інгрэдыенты – мяса, рыс і капусту – астудзіце. Дадайце 2 яйкі і старанна ўсё перамяшайце. Выкладзіце ў плоскую гарачатрывалую форму.
Прыгатуйце цеста на верхні пласт. 100 г мяккага масла ўзбіце з 4 жаўткамі і смятанай. Бялкі ўзбіце ў густую, устойлівую пену і злучыце з жаўтковай масай. Асцярожна ўмяшайце муку і пасаліце. Выкладзіце цеста раўнамерным пластом на форму для запякання. Пастаўце запяканку ў духоўку, разагрэтую да 180 °C, і выпякайце каля 30 хвілін, пакуль верхні пласт не зарумяніцца. Падавайце запяканку гарачай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл