Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы ў Беластоку могуць запісацца ва Універсітэт залатога веку

10.10.2026 07:43
У праграме — фітнес для мозгу, сучасныя лічбавыя тэхналогіі, творчыя і спартыўныя заняткі, танцы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і нават знаёмства са штучным інтэлектам.
 ,
Пажылыя людзі, пенсіяjordisalas.net/Shutterstock

У Беластоку пачынае працу адукацыйны праект для беларускіх эмігрантаў старэйшага ўзросту. Ягоная галоўная аўдыторыя — людзі 55+, якія цяпер жывуць у Польшчы. Але далучыцца могуць і маладзейшыя.

У праграме — фітнес для мозгу, сучасныя лічбавыя тэхналогіі, творчыя і спартыўныя заняткі, танцы, сустрэчы з цікавымі людзьмі і нават знаёмства са штучным інтэлектам. Пра тое, як будзе працаваць гэты своеасаблівы ўніверсітэт і чаму сёння важна вучыцца ў любым узросце, распавядае каардынатарка праекту Дар'я.

— Мы запланавалі заняткі самых розных кірункаў — такія, якія могуць дапамагаць людзям, скажам так, станавіцца мудрэйшымі і заставацца мацнейшымі.

У гэтым семестры мы пачнем з заняткаў «Фітнес для мозгу», будзе курс «Лічбавыя тэхналогіі для жыцця».

Будуць і творчыя заняткі. Напрыклад, можна будзе з нуля, ад самага пачатку, навучыцца маляваць беларускія коміксы. Мне здаецца, што для беларусаў гэта пакуль даволі незанятая ніша.

Будуць спартыўныя заняткі — скандынаўская хада, аздараўленчая гімнастыка з элементамі ўсходніх практык.

Будуць танцы, напрыклад, аргентынскае танга.

Акрамя гэтага, будуць разавыя заняткі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, паездкі.

Тое, што я пералічыла раней, — гэта сталыя заняткі. Яны будуць працягвацца адзін семестр або нават два, фактычна да канца гэтага навучальнага года.

 «Фітнес для мозгу» гучыць вельмі прывабна і цікава. Што гэта за заняткі?

— Такія заняткі былі ў нас ужо летась і карысталіся вельмі вялікай папулярнасцю ў нашых слухачоў і слухачак.

Яны дапамагаюць развіваць і падтрымліваць памяць, кагнітыўныя здольнасці, хуткасць рэакцыі, здольнасць прымаць рашэнні.

У нас вельмі цудоўная выкладчыца, якая працягне весці гэтыя заняткі і сёлета.

Шчыра кажучы, мне самой яшчэ няма 55 гадоў, але я б з вялікай радасцю на іх хадзіла.

Бо адчуваю, што ў наш вельмі стрэсавы час, у такі няпросты перыяд, усё гэта адбіваецца і на памяці, і на здольнасці хутка рэагаваць. Таму я сама з задавальненнем далучылася б.

Слухайце аўдыё!

Яраслаў Іванюк 

Намесніца старшыні Сенату Польшчы: Мы павінны ўспрымаць мігрантаў як магчымасць, а не як пагрозу

09.10.2026 07:21
Магдалена Беят кажа, што польскае грамадства спраўляецца з пераходам да шматэтнічнасці, а дзяржаве і палітыкам яшчэ трэба зрабіць сваю частку працы.