Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: робім запяканку з яек паводле рэцэпту з 1925 года (РЭЦЭПТ)

07.11.2026 07:08
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць хуткую, смачную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім запяканку з яек паводле рэцэпту з 1925 года
 .
На кухні. Крыніца: Pixabay/hewq/public domain

Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Польская кухня. Гатаваць… але што?» з 1925 года.

Інгрэдыенты

6 звараных укрутую яек

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі

1 шклянка малака

40 г цёртага цвёрдага сыру

соль, перац, молаты мускатны арэх – паводле смаку

Растапіце сметанковае масла ў невялікім рондалі, дадайце муку і добра перамяшайце. Паступова ўлівайце малако, запраўце спецыямі. Памешвайце венчыкам, пакуль соус не набудзе кансістэнцыю пудынгу. Затым дадайце сыр і зноў перамяшайце.

Разрэжце яйкі напалову, выкладзіце іх у форму ў адзін слой і заліце соусам. Запякайце, пакуль верх стравы не падрумяніцца. Падавайце запяканку гарачай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец