Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Польская кухня. Гатаваць… але што?» з 1925 года.
Інгрэдыенты
1 качан цвятной капусты
5 яек
50 г сметанковага масла
не менш за 3 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў
соль, перац, мускатны арэх
Цвятную капусту памыць, падзяліць на суквецці і адварыць у падсоленай вадзе да мяккасці. Калі яна астыне, раздрабніць бульбамялкай альбо міксерам (але не ператвараць у пюрэ).
Аддзяліць жаўткі ад бялкоў. Бялкі ўзбіць на ўстойлівую пену, а жаўткі – міксерам са сметанковым маслам.
Змяшаць капусту з жаўткамі, дадаць планіровачныя сухары. Чым іх больш, тым больш шчыльнай атрымаецца страва. Напрыканцы заправіць спецыямі і асцярожна ўвесці ўзбітыя бялкі.
Перакласці масу ў спецыяльную форму для пудынгу, змазаную сметанковым маслам, накрыць вечкам і гатаваць на вадзяной лазні прыкладна 2 гадзіны, час ад часу правяраючы гатоўнасць драўлянай палачкай.
Калі ў вас няма спецыяльнай формы для пудынгу, яго можна прыгатаваць у звычайнай форме на вадзяной лазні ў духоўцы.
Страву падаваць цёплай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл