Да сярэдзіны жніўня ў Польшчы зафіксавана ў 10 разоў больш выпадкаў адру, чым годам раней – агулам 1,3 тыс. – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna». Спецыялісты адзначаюць, што лічба хворых можа расці, паколькі ва Украіне зафіксаваны новы ачаг хваробы. Менавіта адтуль адзёр быў перанесены ў Польшчу, – кажа вірусолаг праф. Владзімеж Гут.
Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Украіна знаходзіцца на другім месцы на свеце па колькасці новых захворванняў. Асноўная прычына – пратэсты супраць прывівак. Некалькі дзён таму ў Кіеве прайшла дэманстрацыя пратэсту, калі ўлады заявілі, што забароняць хадзіць у школу непрывітым дзецям. Многія жыхары Украіны лічаць, што прывіўкі могуць выклікаць алергію, імунныя хваробы, а нават рак, хаця лекары тлумачаць, што няма на гэта доказаў.
Спецыялісты выказваюць боязі, што ў сувязі з новай хваляй прыезджых з усходу вырасце таксама колькасць захворванняў на адзёр. Год таму, калі паявіліся першыя выпадкі заражэнняў хваробай ад украінцаў, была ідэя ўвесці неабходнасць прадставіць пасведчанне аб прывіўцы падчас выдачы візы. Аднак эксперты заявілі, што няма адпаведных юрыдычных інструментаў. Адзінае, што можа зрабіць Польшча – актыўна ўключыцца ў адукацыйную кампанію і разлічваць, што сітуацыя за ўсходняй мяжой неўзабаве палепшыцца.
нг