У кастрычніку ў Познані будзе адкрыты Музей бранятэхнікі, паведамляе газета Rzeczpospolita. Госці новага музею, сярод іншых экспанатаў, змогуць убачыць знакамітага ўдзельніка культавага польскага тэлевізійнага серыялу «Чатыры танкісты і сабака» танк па мянушцы «Руды». Таксама ў познанскім музеі будзе экспанавацца сапраўдны бронецягнік. Адметнасцю новай асветніцкай пляцоўкі з’яўялецца тое, што амаль усе яе экспанаты на хаду.
У музеі можна будзе ўбачыць баявыя машыны, якія мелі ўплыў на ход Другой сусветнай вайны. Большасць з іх была знойдзена ў балотах, або на звалках. Аднак польскія механікі змаглі вярнуць ім спраўны стан. Цікава, што некаторыя машыны з экспазіцыі прыбылі ў Польшчу з-за мяжы, напрыклад з Нарвегіі, Грэцыі, а нават з Партугаліі.
Агулам экспазіцыя будзе налічваць 60 адзінак баявой тэхнікі, 30 з іх знаходзяцца ў спраўным стане. Гэта не толькі танкі, але і самаходныя гаўбіцы і браневікі. Бадай што самымі каштоўнымі экспанаты Музею бранятэхнікі з’яўляюцца Sturmgeschütz IV сярэдняя нямецкая самаходна-артылерыйская ўстаноўка, савецкі цяжкі танк ІС-2 і лёгкі танк Т-70. Апроч танкаў ды самаходных-артылерыскіх установак у пазнанскім музеі можна ўбачыць прадстаўнічыя машыны, на якіх ездзілі члены ўраду і кіраўніцтва кампартыі Польскай Народнай Рэспублікі. Пра Музей бранятэхнікі ў Познані пісала газета Rzeczpospolita.
эж