Беларуская Служба

У Польшчы не хапае кадраў на дзяржаўных пасадах

04.09.2019 15:29
«Зарплата выклікае расчараванне, многія вопытныя супрацоўнікі звальняюцца».
Język urzędniczy potrafi być bardzo skomplikowany nawet wtedy, kiedy mamy wypełnić prosty wniosek
Język urzędniczy potrafi być bardzo skomplikowany nawet wtedy, kiedy mamy wypełnić prosty wniosekjarmoluk, CC0 Public Domain

У чатыры разы зменшылася колькасць кандыдатаў на вакансіі ў дзяржслужбе ў параўнанні з тым, што было 5 гадоў таму. Найбольш не хапае памежных ветэрынарных інспектараў: тут запаўняецца толькі 30% вакансій, - піша Rzeczpospolita.

Недастатковай таксама зʼяўляецца колькасць спецыялістаў па горназдабываючай прамысловасці. Акрамя таго, няма каму працаваць у фармацэўтычнай інспекцыі, будаўнічым наглядзе і інспекцыі рачнога флоту.

Чаму няма кандыдатаў на гэтыя пасады? Асноўная прычына – гэта заробкі, паведамляе газета Rzeczpospolita.

- Зарплата выклікае расчараванне, многія вопытныя супрацоўнікі звальняюцца, – пацвярджае Аніта Лапінска з прафсаюзу «Салідарнасць» супрацоўнікаў адміністрацыі ў Ольштыне.

Вынікам гэтай праблемы з’яўляецца якасць працы і абслугоўвання насельніцтва, напрыклад, паўстаюць затрымкі з уводам у эксплуатацыю будынкаў.

яс