У выданні Rzeczpospolita працяг тэмы, якая штодзённа паяўляецца на старонках друку. Сітуацыя ў сярэдніх школах Польшчы, куды сёлета пайшлі вучні і апошніх класаў пачатковай школы, і гімназій, у выніку рэформы адукацыі. Адукацыйныя ўстановы перапоўненыя, не хапае класаў, партаў, прыбіральняў і настаўнікаў, і так будзе бліжэйшыя тры гады.
Адзін з вучняў падваршаўскай школы кажа, што перапынак працягваецца толькі 5 хвілін, за гэты час не ўсе жадаючыя паспяваюць скарыстацца прыбіральняй. У школе 14 першых класаў.
І бацькі, і дырэктары прызнаюць, што яны, праўда, спадзяваліся цеснаты ў школах, але рэальнасць пераўзышла іх уяўленні. Бацькі пішуць у інтэрнэце, што калі яны глядзяць відэа, зробленае падчас школьных перапынкаў, і бачаць натоўпы людзей, то ў іх з’яўляецца боязь, ці ў выпадку пажару ўсе дзеці здолеюць пакінуць школу.
Па словах дырэктара аднаго з ліцэяў у Варшаве Марціна Ярашэўскага, рэформа адукацыі не палепшыла сітуацыі ў асвеце, наадварот, вярнула польскую школу ў 20-ае стагоддзе, а дзеці вучацца ў горшых умовах, чым раней.
нг