Беларуская Служба

З Новым годам, дарагія сябры!

01.01.2020 10:30
Шчасця, здароўя, міру і дабрабыту Вам і Вашай сям'і!
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/geralt

Прыйшоў першы дзень першага году 20-ых гадоў ХХІ стагоддзя. Як звычайна ў навагоднюю ноч, людзі і ў Польшчы, і ў Беларусі весяліліся, танцавалі, цалаваліся і жадалі адзін аднаму ўсяго найлепшага. І, канешне ж, елі салат Аліўе (у Беларусі, у Польшчы няма такой традыцыі).

У многіх гарадах Польшчы былі зладжаны навагоднія канцэрты пад адкрытым небам. Такія імпрэзы арганізавалі ўлады Варшавы, Закапанэ, Вроцлава, Познані, Кракава ды іншых населеных пунктаў. Апоўначы ў неба былі запушчаны каляровыя феерверкі, але дзе-нідзе арганізатары адмовіліся ад гэтай шумнай і шкоднай для асяроддзя традыцыі. Напрыклад, у Лодзі быў зладжаны светлавы паказ пры дапамозе сотняў беспілотных лятальных апаратаў, падсветленых лямпачкамі LED.

З навагоднім пасланнем да жыхароў Польшчы і палякаў замежжа звярнуўся прэзідэнт Анджэй Дуда. Ён заявіў, што 2020 год будзе «годам польскіх перамог». І што ў Новым годзе незалежная Польшча ў Аб'яднанай Еўропе будзе ўзмацняць сваю пазіцыю.

ПР/нг