Беларуская Служба

Дыетолагі хочуць змяніць графіку, якая прадстаўляе піраміду правільнага харчавання

02.01.2020 17:35
Многія палякі не разумеюць сімвалічных карцінак, і таму ім здаецца, што калі нешта знаходзіцца ў самым версе, то гэта менавіта самае важнае ў дыеце.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/maja7777/CC0

Dziennik Gazeta Prawna займаецца тэмай рацыянальнага харчавання. Існуе гэтак званая піраміда харчавання, якая паказвае, якія харчы павінны пераважаюць у дыеце. Праўда, яна ў Польшчы нядаўна памянялася, і ў нізе ўжо знаходзяцца не кашы, бульба і хлеб, а фізічная актыўнасць. На думку дыетолагаў, неабходна змяніць піраміду, паколькі многія палякі не разумеюць сімвалічных карцінак, і таму ім здаецца, што калі нешта знаходзіцца ў самым версе (алей ды арэхі), то гэта менавіта самае важнае ў дыеце. Тым часам наадварот, самае важнае тое, што ўнізе – гародніна і фізічная актыўнасць.

У розных краінах дыетолагі распрацавалі розныя схемы правільнага харчавання. У Францыі, напрыклад, гэта лесвіца да здароўя, у ЗША – талерка, падзеленая на часткі, у якія закладзены розныя прадукты. На думку спецыялістаў, менавіта такая простая графіка, як у ЗША, найбольш зразумелая для спажыўцоў.

Правільнае харчаванне вельмі важнае для здароўя нацыі, асабліва ў сітуацыі, калі ўсё больш сур’ёзнай праблемай становіцца атлусценне. Гэта датычыць не толькі дарослых, але таксама дзяцей. Палякі спажываюць у празмернай колкасці цукар, тлушч і соль, напэўна няма ў іх таксама недахопу прадуктаў, багатых бялком.

нг