Беларуская Служба

Загінула ўжо 480 млн аўстралійскіх жывёлаў

07.01.2020 12:51
Пажары знішчылі 45% вострава Кенгуру. Менавіта Кенгуру, які ляжыць на поўдзень ад Адэлаіды, славіцца сваёй унікальнай дзікай прыродай.
Strażak walczący z pożarami w Nowej Południowej Walii
Strażak walczący z pożarami w Nowej Południowej WaliiPAP/EPA/DEAN LEWINS

У Аўстраліі, пачынаючы з верасня, згарэла 8,4 млн гектараў бушу, лясоў і забудаванай тэрыторыі. Для параўнання, гэта тэрыторыя ўсіх польскіх лясоў, піша Gazeta Wyborcza. Пажары знішчылі 45% вострава Кенгуру. Менавіта Кенгуру, які ляжыць на поўдзень ад Адэлаіды, славіцца сваёй унікальнай дзікай прыродай.

Дадзеныя аб пажарах на «чырвоным кантыненце» увесь час абнаўляюцца, бо маштаб прыроднага бедства каласальны. Зараз вядома аб тым, што выніку пажараў загінула 20 чалавек, мноства людзей лічацца зніклымі без звестак, полымя знішчыла амаль тысячу дамоў. Навукоўцы з Сіднэйскага ўніверсітэту падлічылі, што ў полымі загінула 480 млн жывёлаў.

Большая частка Аўстраліі знаходзіцца ў зоне сухога трапічнага клімату. Пажары ў краіне – гэта норма. Нават сёлетнія пажары не з’яўляюцца самымі маштабнымі з пункту гледжання колькасці чалавечых ахвяраў. Дзесяць гадоў таму ў Аўстраліі падчас пажараў загінула 180 чалавек. Аднак цяперашнія пажары, паводле іх плошчы і стратаў для навакольнага асяроддзя, сталі беспрэцэдэнтным з’явішчам у гісторыі краіны, падсумавалі аўтары выдання Gazeta Wyborcza.

эж