Беларуская Служба

Супрацоўнікаў гарадскога транспарту навучаць кантактаваць з інвалідамі

07.01.2020 14:24
Дзяржаўны фонд па рэабілітацыі асобаў з абмежаванымі магчымасцямі падтрымлівае дзейнасць на карысць інвалідаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля 5 тысяч супрацоўнікаў гарадскога транспарту пройдзе навучанне па праграме „Даступнасць плюс”. Старшыня Дзяржаўнага фонду па рэабілітацыі асобаў з абмежаванымі магчымасцямі Кшыштаф Міхалкевіч (Krzysztof Michałkiewicz) нагадаў, што мэтай праграмы з'яўляецца ліквідацыя бар'ераў і абмежаванняў у паўсядзённым функцыянаванні людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама пажылых людзей або бацькоў маленькіх дзяцей.

- Гаворка ідзе пра тое, каб супрацоўнікі чыгуначнага і аўтобуснага транспарту ўмелі кантактаваць з інвалідамі з мэтай аблягчэння падарожжа, а нават, каб гэтае падарожжа наагул было магчымае. У цяперашні час аб'яўлены тэндэр для кампаній, якія правядуць курсы для супрацоўнікаў гарадскога транспарту. Курсы павінны пачацца неўзабаве.

Кшыштаф Міхалкевіч адзначыў, што сярод многіх бар'ераў, якія ўскладняюць функцыянаванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ёсць і стэрэатыпы. Таму ўдзельнікі курсаў даведаюцца, між іншым, як кантактаваць з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, напрыклад, каб іх не пакрыўдзіць. Ён дадаў, што ёсць розныя тыпы інваліднасці, таму і інваліды маюць розныя патрэбы.

аз