Беларуская Служба

Найбольшы забойца сярод ракаў - рак лёгкага

28.01.2020 16:29
У Польшчы штогод каля 23 тыс. чалавек чуе дыягназ «злаякасная пухліна лёгкага», а 24 тыс. чалавек паміраюць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Julian Rovagnati

Калі б рак лёгкага ўдавалася дыягназаваць у пачатковай стадыі, то шанцы на правядзенне аперацыі і выжыванне значна павялічваліся б. Тым часам у Еўропе Польшча займае адно з вядучых месцаў у спісе смяротнасці ў выніку анкалогіі лёгкага, паведамляе газета Rzeczpospolita ў артыкуле «Найбольшы забойца сярод ракаў».

Міністэрства аховы здароўя Польшчы заявіла, што сёлета ведамства пачне звяртаць большую ўвагу на лячэнне анкалогіі, у тым ліку лёгкага. У прыватнасці, завяршаецца стварэнне Нацыянальнай анкалагічнай стратэгіі, у рамках якой паміж анкалагічнымі аддзяленнямі і бальніцамі будзе выпрацаваная лепшая каардынацыя. Акрамя таго, на лячэнне і прафілактыку рака лёгкага будуць накіраваныя дадатковыя фінансавыя сродкі.

У Польшчы штогод каля 23 тыс. чалавек чуе дыягназ «злаякасная пухліна лёгкага», а 24 тыс. чалавек паміраюць. У Еўропе рак лёгкага – на другім месцы пасля рака тоўстай кішкі па смяротнасці. Ад анкалогіі лёгкага памірае 7,9% пацыентаў ад агулу людзей, якія паміраюць ад рака. Спецыялісты зазначаюць, што ў будучыні сітуацыю ўскладніцца, таму што захворванне анкалогіяй павялічваецца: у 2018 годзе ракам захварэла 2 млн чалавек у свеце – на 200 тыс. больш чым шасцю гадамі раней.

Чаму рак лёгкага выкрываецца позна, калі аперацыя не прыносіць адпаведных вынікаў? Таму што гэты від анкалогіі не дае болевых сімптомаў і чалавек працяглы час адчувае сябе нармальна. А фактарамі, якія адказваюць за захворванне ракам, з’яўляюцца перш за ўсё курэнне цыгарэт (і гэта вядома даўно) і забруджанае паветра, паведамляе газета Rzeczpospolita.


вс