Беларуская Служба

У Беларусі маўчаць пра сталінскія дэпартацыі

11.02.2020 23:23
З нагоды 80 гадавіны масавых дэпартацый грамадзянаў ІІ Рэчы паспалітай у Сібір у Польшчы шырока ўшаноўвалі памяць выселеных.
Аўдыё
  • у 1940-1941 гадах савецкія ўлады дэпартавалібольш за 300 000 польскіх грамадзянаў
 .  .
Савецкая высылка. Гістарычная рэканструкцыя.PAP/Darek Delmanowicz

Пад сталінскія чысткі 1940-41 гадоў папала і шмат беларусаў, кажа гісторык. Афіцыйна гэтая дата шырока не адзначаецца.

Паводле падлікаў польскіх гісторыкаў, у 1940-1941 гадах савецкія ўлады дэпартавалі агулам больш за 300 000 польскіх грамадзянаў з усходніх раёнаў тагачаснай краіны. Гэта тэрыторыя Заходняй Беларусі ды Украіны, якая была ў 1939-м годзе далучана да Савецкага Саюза.

10 лютага 1940-га года пачала першая хваля дэпартацыі ўглыб СССР польскіх грамадзянаў. Каля 140 000 чалавек - цэлыя сем'і чыноўнікаў, леснікоў, фермераў і паліцыянтаў былі арыштаваныя і высланыя.

Усяго было 4 хвалі дэпартацый. Паводле польскіх падлікаў ссылку не перажыў кожны трэці дэпартаваны.

10 лютага 2020-га ў Польшчы адбыліся ўрачыстасці памяці пра тыя падзеі. У Беларусі на афіцыйным узроўні дадзеная дата шырока не адзначалася. Пра тыя здарэнні памятаюць і згадваюць у першую чаргу прыватныя асобы, даследчыкі ды гісторыкі.

Пра прычыны тых чыстак, пра тое наколькі яны закранулі беларусаў, мы паразмаўлялі з гісторыкам і даследчыкам падзей 1939-41 гадоў Ігарам Мельнікавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё файл