Гледзячы Netflix людзі атручваюць навакольнае асяроддзе, піша інтэрнэт-старонка выдання Rzeczpospolita. Партал SaveonEnergy, які спецыялізуецца ў тэматыцы энергетыкі і экалогіі, даследаваў, як паказ фільмаў у сеціве ўплывае на навакольнае асяроддзе. Аналіз праведзены на прыкладзе платформы Netflix, якая ў часе пандэміі каранавіруса стала вельмі папулярная сярод гледачоў.
Як прагляд фільмаў можа забруджваць прыроду? Гэта проста. Інтэнсіўная перадача зместу онлайн вымагае магутных сервераў і велізарнай колькасці энергіі. Яе выкарыстанне наўпрост перакладаецца на выкіды вуглякіслага газу (CO2). Як вынікае з дадзеных SaveonEnergy, матэрыялы, якія транслюю Netflix, не належаць да экалагічных.
Эксперты праверылі афіцыйную інфармацыю пра гледачоў, вызначылі, колькі патрэбна энергіі, а ў выніку колькасць СО2. Гэта ў сваю чаргу параўналі да выкідаў выхлапных газаў аўтамабіляў. Аказалася, што аматары такога віду адпачынку маглі б праехаць кавалак зямлі.
Лідарам статыстыкі стаў фільм «Птушыны кораб», які паглядзела 80 млн гледачоў. Калі б не доступ да фільма, то аўтамабілем можна было б праехаць больш за 235 млн км. У абодвух выпадках выкіды СО2 сягалі б больш за 66 млн кг. На другім месцы «Загадкавае забойства» (73 млн гледачоў) – ён «выкінуў» у атмасферу 47 млн кг СО2. Серыял «Вельмі дзіўныя справы» (64 млн гледачоў) выкінуў у паветра амаль 190 млн кг СО2 і заняў трэцяе месца.
ав