Беларуская Служба

Беларуская Вікіпедыя налічвае амаль 70 тысяч артыкулаў

26.03.2020 13:12
Пра тое як працуе беларуская Вікіпедыя распавядае, адзін з яе аўтараў, нацыянальны каардыната конкурсу Віківясна Уладзімер Русаковіч.
Аўдыё
  • З пастаянным аўтарам беларускай Вікіпедыі размаўляў Эдуард Жолуд.
.
.Wikipedia

 У 2014 годзе ў польскім горадзе Слубіцы ўпершыню ў гісторыі быў адкрыты помнік Вікіпедыі. Цягам дваццаці гадоў свайго існавання яна стала адной з самых распаўсюджаных крыніцаў інфармацыі, якой ахвотна карыстаюцца мільёны і мільёны жыхароў планеты. Жыхары Слубіцаў па праву адзначылі Вікіпедыю ды яе аўтараў.

 «Вікіпедыя – гэта шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, ствараная супольнай працай добраахвотных аўтараў і каардынаваная непрыбытковай арганізацыяй Фундацыяй Вікімэдыі» – гаворыцца ў адпаведным артыкуле ў самой жа Вікіпедыі.

 Галоўныя перавагі Вікіпедыяі адначасова з’яўляюцца яе важнымі недахопамі – адкрытасць і даступнасць амаль для кожнага. Вікіпедыя стала ў пэўным сэнсе неад’емнай часткай нашага інфармацыйнага паветра, а яно бывае забруджанае, але не дыхаць ім – немагчыма.

 Вікіпедыя існуе на 298 мовах свету. Беларусы змаглі вылучыцца і ў гэтым кан тэксе, бо існуе адразу існуе дзве беларускія Вікіпедыі адна запаўняецца, паводле класічнага правапісу, а іншая, паводле афіцыйнага. Пра тое як працуе беларуская Вікіпедыя распавядае, адзін з яе аўтараў, нацыянальны каардыната конкурсу Віківясна Уладзімер Русаковіч:

-Вікіпедыя з’яўляецца аматарскай, бясплатнай энцыклапедыяй, якую ствараюць добраахвотнікі. У нас ужо больш за 69 тысяч артыкулаў. Плануем, што сёлета перакрочым адзнаку ў 70 тысяч артыкулаў, а можа нават болей.

Беларуская Вікіпедыя існуе адразу ў дзвюх моўных версія. Афіцыйная версія мае большую колькасць артыкулаў, але варта прыгледзецца зместу двух беларускіх Вікіпедыяў. Пераважна, гэта розныя аўтары, але знойдзецца прыкладна 10, які паралельна ствараюць артыкулы паводле афіцыйнага і класічнага правапісу.

У класічным раздзеле большая ўвага надаецца асобам. Дарэчы, я асабіста больш ствараю артыкулы пра пэўныя з’явы, асабліва гаспадарчыя. Аднак пераважная большасць аўтараў ствараюць артыкулу менавіта пра людзей.

Таксама бачныя адрозненні ў тым, якім чынам паўстаюць артыкулы. У выпадку класічнага раздзелу, мы пішам іх паводле ўласных крыніцаў, не перакладаючы з іншых моўных версіяў Вікіпедыі. Гэта таксама паспрыяла таму, што з цягам часу ў нас стала менш артыкулаў, чым у афіцыйным раздзеле, але ўжо наведвальнасць на адзін артыкул у класічнай Вікіпедыі большая за афіцыйную. Падсумоўваючы – класічным правапісам мы ствараем больш запатрабаваныя артыкулы. (...)

На жаль, беларуская мова знаходзіцца ў заняпадзе. Якім чынам гэты моўны фактар уплывае на наведвальнасць беларускай Вікіпедыі? Пра якую аўдыторыю ідзе гаворка?

-Калі глядзець на моўныя версіі Вікіпедыі, то бачна, што каля 80% наведвальнікаў праглядаюць артыкулы па-руску. На другім месцы англамоўная версія энцыклапедыі – 15%, і рэшта праглядаў прыпадае на абодва беларускія раздзелы. Наведвальнасць беларускай Вікіпедыі поўнасцю адлюстроўвае ступень русіфікацыі Беларусі. (...)

Аўтары Вікіпедыі – гэта супольнасць, аб’яднанне людзей. Якім чынам запаўняецца Вікіпедыя? Хто яе аўтары? Услед за гэтым насоўваецца лагічная пытанне аб праўдзівасці пададзеных у Вікіпедыі звестак? Якія механізмы праверкі дадзеных там дзейнічаюць?

-Недзе з 2010 года існуе правіла, якое істотна павысіла ўваходны бар’ер для аўтараў, і для нашай супольнасці. Правіла называецца «Крыніцы вартыя даверу». З таго моманту адміністратар або іншы ўдзельнік мае права запатрабаваць пацвярджэнне крыніцы або крыніцаў. У выпадку, калі такіх крыніцаў не існуе – артыкул выдаляецца адміністратарам і гэта адбываецца даволі хутка – праз лічаныя дні. (...)

Пачынаючы з 2015 года мы ладзім штогадовы конкурс Віківясна, мясцовым каардынатарам якога я зя’ўялюся. Сёлета конкурс прысвечаны ўсім краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (апроч уласна кажучы самой Беларусі). Пакуль дзевяць удзельнікаў, але па вопыце мінулых гадоў скажу – большасць удзельнікаў далучыцца пад канец конкурсу. (...)

З пастаянным аўтарам беларускай Вікіпедыі размаўляў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!