Беларуская Служба

Не ва ўсіх пацыентаў, якія перанеслі COVID-19, былі выкрытыя антыцелы

14.04.2020 15:32
Гэта азначае, што яны не маюць імунітэту і могуць заразіцца паўторна. 
      . , 14  2020
Праверка грамадзян на прадмет магчымага заражэння каранавірусам. Кракаў, 14 красавіка 2020 годаPAP/Łukasz Gągulski

Тыднёвік Wprost паведамляе, што не ва ўсіх пацыентаў, якія перанеслі COVID-19, былі выкрытыя антыцелы. Гэта азначае, што яны не маюць імунітэту і могуць заразіцца паўторна. У сваю чаргу ў іншых пацыентаў, у якіх былі выкрытыя антыцелы, невядома, колькі імунітэт будзе ўтрымлівацца.

Справа ў тым, што каранавірус SARS-CoV-2 новы і навукоўцы яго слаба вывучылі. У асноўным тое, што медыкам вядома пра SARS-CoV-2, удалося атрымаць у выніку назіранняў за хворымі ў Кітаі. І так, у часткі пацыентаў быў высокі ўзровень антыцел. У сувязі з гэтым яны не знаходзіліся ў групе рызыкі паўторнага заражэння. Але, паводле назіранняў, ёсць група пацыентаў, якія, нягледзячы на прысутнасць антыцел, паўторна заражаліся вірусам.

Навукоўцы стараюцца адказаць на пытанне, чаму так здараецца. Вучоныя шукаюць адказаў, назіраючы за іншымі каранавірусамі, але нават гэтыя дадзеныя даволі абмежаваныя. Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што з заражаных у свеце 1 млн 870 тыс. чалавек выздаравелі больш за 300 тыс. людзей, паведамляе тыднёвік Wprost.

вс