У лячэнні COVID-19 палякі маюць шанец рэалізаваць тэрапію плазмай, як адныя з першых у свеце, побач з Італіяй, Іспаніяй, Японіяй і Амерыкай. Лячэнне магло бы пачацца яшчэ ў гэтым месяцы. Умова – трэба распачаць вытворчасць, піша выданне «Rzeczpospolita».
Па інфармацыі газеты, неабходную тэхналогію мае польская кампанія «Biomed», якая ўступна заявіла пра гатоўнасць да супрацы.
-Пачатак тэрапіі прадугледжвае супрацу навукоўцаў з вядучых польскіх цэнтраў. Найперш плазму бяруць у людзей, якія выздаравелі з COVID-19, далей яе ізалююць у лабараторыі кампаніі і перадаюць у клінічныя цэнтры, а там навукоўцы ўводзілі б яе самым цяжка хворым, – гаворыць лекар і дэпутат Гжэгаж Чэлей, да якога звярнуліся прадстаўнікі фірмы «Biomed».
Паводле прафесара Веслава Енджэйчака, шматгадовага кансультанта ў галіне гематалогіі, тэрапія плазмай, якую на мінулым тыдні ўвяло амерыканскае агенцтва Food and Drug Administration (FDA), можа быць эфектыўнай.
-Гэта не новая ідэя. У многіх інфекцыйных хваробах выкарыстоўваецца пасіўная імунізацыя, то бок пастаўка хвораму ўжо гатовых антыцелаў супраць мікраарганізмам, якія яго атакуюць. Такі метад – гэта пакупка часу да моманту, пакуль хворы выпрацуе свой уласны імунітэт, – тлумачыць прафесар Веслаў Енджэйчак.
У чацвер у Любліне першыя чатыры чалавекі прыйдуць здаць плазму, у наступныя дні – чарговыя 20-30 чалавек.
ав