Беларуская Служба

CNN: Улады ЗША правяраюць, ці вірус SARS-CoV-2 не паходзіць з лабараторый

16.04.2020 11:13
Крыніцы, на якія спасылаецца CNN, гавораць, што да цяперашняга часу гэтай тэорыі не ўдалося пацвердзіць. 
Дональд ТрампPAP/EPA/SHAWN THEW / POOL

Улады ЗША надалей правяраюць, ці каранавірус не паходзіць з кітайскай лабараторыі – інфармуе CNN, спасылаючыся на «шматлікія крыніцы, набліжаныя да справы», піша «Rzeczpospolita».

Прадстаўнік амерыканскай выведкі сцвярджае, што спецслужбы правяраюць тэорыю, згодна з якой каранавірус паходзіць з лабараторыі ў Кітаі, адкуль «выйшаў» выпадковым чынам.

Крыніцы, на якія спасылаецца CNN, гавораць, што да цяперашняга часу гэтай тэорыі не ўдалося пацвердзіць. Нягледзячы на гэта, выведка ЗША павінна спрабаваць даведацца, ці нехта выпадкова, ці ў выніку неадпаведнага кантакту з патагенам інфікаваўся ў кітайскай лабараторыі, а потым пачаў заражаць іншых.

Адначасова крыніцы CNN сцвярджаюць, што Амерыка не лічыць, каб вірус быў звязаны з кітайскай працай над біялагічнай зброяй.

Прэзідэнт Трамп, якога запыталіся пра дзейнасць выведкі, учора адказаў, што ЗША дакладна даследуюць сітуацыю, але адмовіўся дыскутаваць на тэму таго, што ён даведаўся ад выведкі.

Тэорыю, паводле якой вірус паявіўся ў кітайскай лабараторыі, кітайскія ўлады аспрэчвалі ўжо раней. Гэта рабілі шматлікія эксперты, якія звярталі ўвагу на жывёльнае паходжанне вірусу.

ав