Праект распараджэння ў гэтай справе апублікаваны сёння.
Рашэнне, хто не зможа працаваць па-за шпіталём ці палікліннікай, прымае дырэктар медычнай установы, паведамляе партал money.pl. За страчаныя даходы медперсанал атрымае кампенсацыю да 10 тысяч злотых (2170 еўра). Сродкі на гэта будуць паходзіць з бюджэту.
Кожнае трэцяе заражэнне COVID-19 адбываецца ў медустанове. Колькасць заражанага персаналу перавысіла 460 чалавек, а больш за 4,5 тысячы знаходзіцца на каранціне ў выніку кантакту з хворым. Аднак, гэтая статыстыка хутка перастае быць актуальнай, паколькі колькасць заражанага COVID-19 медперсаналу расце з дня на дзень.
28 сакавіка віцэ-міністр здароўя Юзэфа Шчурэк-Жэлязка ў лісце, скіраваным да лекараў, заклікала, каб яны не працавалі ў іншых медпляцоўках, калі мелі дачыненне з асобамі з каранавірусам. Цяпер міністэрства не просіць, але забараняе працу ў некалькіх месцах, калі гэта пагражае распаўсюдам віруса.
Віцэ-старшыня Галоўнай палаты медсясцёр Мыр’ёля Лодзіньска баіцца, што новыя правілы прычыняцца да сур’ёзных праблем з персаналам у медустановах. Паводле палаты, з 268 тысяч медсясцёр і акушэрак амаль 70 тысяч працуе больш, чым у адным месцы. У сваю чаргу 31 тысяча вядзе эканамічную дзейнасць і таксама з’яўляецца мабільнай. –Што будзе з пацыентамі ў тых месцах, дзе па прычыне абмежаванняў не хопіць медсясцёр? – пытаецца Мар’ёля Лодзіньска.
ав