Беларуская Служба

Эпідэмія пачалася ў Варшаве

24.04.2020 13:48
«Сталіца была стартавым пунктам для хваробы, толькі мы гэта прапусцілі».
  .        4    COVID-19
Каранавірус у Польшчы. Медыцынскія работнікі незалежнай дзяржаўнай клінічнай бальніцы № 4 падчас аналізаў на COVID-19 у мабільным прыёмным пункце PAP/Wojtek Jargiło

Эпідэмія пачалася ў Варшаве – піша Gazeta Wyborcza. - Сталіца была стартавым пунктам для хвароб, толькі мы гэта прапусцілі. Яе прывезлі варшавяне, якія на зімовыя канікулы паехалі ў Альпы – лічыць доктар навук Эрнест Кухар, спецыяліст-інфекцыяніст. У Мазавецкім ваяводстве ёсць больш за ўсё выпадкаў заражэння і смерцяў (30% па краіне). І хоць Мазавецкае з’яўляецца самым вялікім ваяводствам, то гэта і так не тлумачыць такой прапорцыі.

Спецыяліст інфекцыйных захворванняў Эрнест Кухар гаворыць, што ёсць некалькі тэорый, паколькі цяжка казаць пра ўпэўненасць. Па-першае, Мазавецкае ваяводства з’яўляецца самым багатым рэгіёнам. Яго жыхары сама часта ездзяць на замежныя адпачынкі. –Трэба памятаць, што Covid-19 – гэта хвароба, імпартаваная з Кітая і ў другім этапе з заходу Еўропы: Італіі, Іспаніі, Аўстрыі. У Мазавецкім ваяводстве ляжыць Варшава, якая ў Польшчы мае наймацнейшыя кантакты з замежжам. Тут прадстаўнікі замежных фірм, амбасады, тут жывуць іншаземцы. Тут самы вялікі аэрапорт у краіне, з якога стартуюць міжнародныя рэйсы, – гаворыць спецыяліст.

ав