Пачынаючы з панядзелка, 4 траўня, у Польшчы адчыняюцца гатэлі і гандлёвыя цэнтры. Такім чынам урад Польшчы распачынае другі этап зняцце абмежаванняў, уведзеных дзеля барацьбы з эпідэміяй каранавірусам.
Дурны вучыцца на сваіх памылках, а разумны на чужых – так нам падказвае народная мудрасць. Урад Польшчы не чакаў лавінападобнага росту ліку хворых на кранаіврус, і гледзячы на сітуацыю ў Італіі і Іспаніі, вырашыў дзейнічаць на апераджэнне. Варшава ўвяла даволі жорсткі сацыяльны каранцін, спыніўшы нармальная жыццё краіны ўжо ў сярэдзіне сакавіка. За гэты час урад здолеў апанаваць эпідэмію каранвіруса, прыйшоў час «размарожваць». Спачатку, 20 красавіка адкрылі лясы і паркі, цяпер настла чарга сферы абслугоўвання.
4 траўня адкрыюцца гатэлі і гандлёвыя цэнтры. Таксама ў панядзелак, 4 траўня будзе адноўлена выкананне рэабілітацыйных працэдур ва ўстановах аховы здароўя. Чарговы этап «размарожвання» краіны таксама кранае сферу культурнага баўлення часу, урад адчыняе бібліятэкі, музеі і галерэі мастацтва.
З 6 траўня ў Польшчы плануецца адкрыццё ясляў і дзіцячых садкоў. Рашэнні аб пачатку працы, згаданых устаноў адукацыі, будуць прымаць органы мясцовай улады.
Наступныя змякчэнні эпідэміялагічнага рэжыму будуць адбывацца кожныя два тыдні. Яны будуць залежыць ад росту ліку захворванняў, сацыяльнага дыстанцыянавання і эфектыўнасці службы аховы здароўя, – паведаміў старшыня Савету Міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі:
-Мы перакананыя, што нам удалося ўсталяваць пэўны кантроль над эпідэміяй каранавіруса. У той жа час мы не можам быць упэўненыя ў тым, што сітуацыя знаходзіцца пад абсалютным кантролем. Мы не ведаем, чаго можна чакаць праз месяц-два або тры. Мы павінны дзейнічаць асцярожна і гнутка, таму мы паслядоўна адкрываем эканоміку, але пры гэтым мы ніякім чынам не паслабляем захадаў бяспекі і нават на сантыметр не змяншаем сацыяльнае дыстанцыяванне.
Пачатак траўня ў Польшчы – гэта перыяд святаў, у палякаў доўгія выходныя. Прэм’ер Марвецкі патлумачыў, што адкрыццё гатэляў менаівта пасля доўгіх выходных – невыпадковасць:
- Мы акрываем гатэлі толькі чацвёртага траўня. Робім гэта свядома пасля вялікіх травеньскіх выходных, каб масава не кінуцца на адпачынак. Бо збіраючыся ў масы, мы павялічваем эпідэміялагічную небяспеку. Пакуль мы павінны захаваць існуючы абмежаванні на час вялікіх выходных. Пасля іх гатэлі ды іншыя месцы для начлегу будуць адчыненыя.
Сярод пералічаных крокаў па вяртанню да нармальнага жыцця пэм’ер таксама ўзгадаў, вяртання ва ўжытак грамадскіх ровараў – гэта адбудзецца не пазней, чым праз два тыдні.
Урад адважыўся на адмену некаторых захадаў эпідэміялагічнай бяспекі з улікам таго, што эпідэмія каранівруса ў Польшчы ў пэўным сэнсе ўжо апанаваная. На гэта звярнуў увагу міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі:
-Больш чалавек выздараўлівае, чымсьці заражаецца. Мы вельмі ўзрадаваныя гэтай дынамікай. Хачу, каб так было і надалей.
Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі ў чарговы раз заклікаў насіць маскі. Кіраўнік ведамства адзначыў, што многія людзі, якія знаходзяцца ў грамадскіх месцах, не выконваюць гэты абавязак:
-Учора ехаў на працу на ровары і што ж я пабачыў. Мноства народу наагул не мела масак, некаторыя трымалі яе на бараце. Паважаныя, гэта не праява смеласці і гераізму, гэта праява безадказнага эгаізму. Вельмі вас прашу, заклікаю – апранайма маскі ў грамадкай прасторы!
Міністр аховы здароўя ўдакладніў, што яшчэ нядаўна маскі былі не патрэбныя. Аднак цяпер у Польшчы больш за 300 хворых прыпадае на мільён, а, напэўна, бессімптомных хворых яшчэ больш – адпаведна нашэнне масак абараняе грамадства.
Чарговыя крокі па вяртанні жыцця ў нармальнае рэчышча напэўна пазітыўна паўплываюць на тыя галіны народнай гаспадаркі, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў сацыяльнага каранціну. Такое меркаванне выказаў доктар эканамічных навук Артур Барташэўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу TVP Info. Пры гэтым эканаміст папярэдзіў, што працэс аднаўлення эканомікі будзе доўгім:
- Турыстычная галіна эканомікі, гатэлі, гандлёвыя цэнтры – наагул сфера эканомікі, якая складаецца з непасрэднага абслугоўвання кліентаў – перажывае пандэмію ў абсалютна закрытым, літаргічным стане. Чарговы этап «размарожвання» гаспадаркі, які пачнецца 4 траўня – гэта добры сігнал, спроба адбудовы рынку. Гэны працэс зойме вельмі працяглы час. На жаль, 4 траўня ўсё не вернецца ў стан нормы.
Пачынаючы з панядзелка, 4 траўня, у гандлёвых галерэях будуць адкрыты гаспадарчыя крамы. Да гэтага часу ў гэтых установах працавалі толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, і пральні.
Слухайце аўдыё!
IAR/эж