Беларуская Служба

Ці каранавіруснай інфекцыяй можа заразіцца хтосьці, хто ўжо перахварэў яе адзін раз?

01.05.2020 09:00
Ці наймальнікі пачнуць  правяраць імунітэт кандыдатаў на нейкую пасаду і выбіраць устойлівых да SARS-CoV-2, а страхавыя кампаніі прадаваць ім страхоўкі па ніжэйшай цане?
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Sherry Yates Young/ Shutterstock

Ці каранавіруснай інфекцыяй можа заразіцца хтосьці, хто ўжо перахварэў яе адзін раз? Спецыялісты выказваюць розныя меркаванні на гэты конт. Супакойвае вірусолаг Крыстыян Дростэн (Christian Drosten) з нямецкай клінікі Charite, які з’яўляецца кансультантам нямецкага ўраду па пытаннях барацьбы з пандэміяй. Яго словы прыводзіць сайт Niezalezna.pl.

Спецыяліст супакойвае, што пасля вылячэння ў пацыента застаецца ўстойлівы імунітэт да каранавіруса. Тым ня менш, імунітэт ахоўвае чалавека не вельмі доўгі час. Так што адразу пасля хваробы немагчыма зноў заразіцца, але калі пройдзе паўтара-два года, імунітэт ужо не на столькі моцны, каб аберагчы ад паўторнага заражэння. На думку Дростэна, калі хвароба здарыцца другі раз, то сімптомы будуць значна лягчэйшыя, чым пры першым захворванні.

Погляды нямецкага вірусолага адрозніваюцца ад афіцыйнай пазіцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая заявіла, што няма доказаў на тое, што людзі, якія перахварэлі каранавірусам, не могуць захварэць другі раз. Дростэн мяркуе, што стрыманая пазіцыя СААЗ звязаная з тым, што лабараторныя аналізы могуць памыляцца і ўказваць, што чалавек мае ўстойлівы імунітэт, калі на самой справе яго няма. Вірусолаг апісаў тэарэтычную сітуацыю, што наймальнікі пачалі б правяраць імунітэт кандыдатаў на нейкую пасаду і выбіраць тых з устойлівасцю да SARS-CoV-2, а страхавыя кампаніі прадавалі б ім страхоўкі па ніжэйшай цане.

нг