Беларуская Служба

#mojaflaga: Палякі яднаюцца вакол нацыянальных сімвалаў

02.05.2020 07:36
Лічбавы век вымагае лічбавага падыходу да папулярызацыі нацыянальных сімвалаў.
Аўдыё
  • Ян Кавальскі нагадвае, што агульнанацыянальная акцыя з нагоды Дня сцяга Польшчы #mojaflaga адбываецца ўжо не першы раз:
2 maja wywieśmy polską flagę, pamiętajmy o naszej historii.
2 maja wywieśmy polską flagę, pamiętajmy o naszej historii.Shutterstock.com/WiP-Studio

Бюро ўрадавай Праграмы «Незалежная» («Niepodległa») заклікае да ўдзелу ў акцыі #mojaflaga (па-бел. #мойсцяг). У Дзень сцяга Польшчы – 2 траўня, жыхары краіны ў рамках згаданай ініцыятывы вывешваюць бела-чырвоныя сцягі на сваім жытле, робяць здымкі і змяшчаюць іх на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

Дырэктар бюро Праграмы «Незалежная» Ян Кавальскі звяртае ўвагу на тое, што галоўнае ў гэтай акцыі - дэманстрацыя аднаго з асноўных сімвалаў народу:

-Дургога траўня ў Дзень сцяга мы заахвочваем усіх прадэманстраваць нашыя бела-чырвоныя сімвалы. Калі ў нас няма сцягна – маем выдатную магчымасць разам з дзецьмі яго зрабіць, або намаляваць на паперы. Потым плод супольнай працы ўсёй сям’і можна прычапіць на шыбу.

Вывешванне нацыянальна сцяга з’яўляецца толькі элементам дзяржаўнай акцыі, ўвасобленай хэштэгам #mojaflaga. Лічбавы век вымагае лічбавага падыходу да папулярызацыі нацыянальных сімвалаў. Пад адпаведным хэштэгам фатаграфіі польскіх сцягоў масава з’яўляюцца ў сацыяльных сетках.  У час нацыянальных святаў кіраўнік урадавай праграмы «Незалежная» Ян Кавальскі нагадвае, што патрыятычныя сімвалы датычаць кожнага жыхара Польшчы:

-Бела-чырвоны сцяг – гэта наш агульны сімвал, які часцей за ўсё выкарыстоўваецца падчас спартовых мерапрыемстваў. Цяпер у нас ёсць выдатная магчымасць прадэманстраваць, што мы разам. Можна пачуць галасы, маўляў, выверчваючы сцяг сёння, мы выказвае сваё павагу ўсім тым, хто цяжка працуе дзеля нашай бяспекі. Існуе такая думка, што дзякуючы гэтаму, нашыя лекары і медсёстры могуць пераканацца ў нашай павазе да іх.

Ян Кавальскі нагадвае, што агульнанацыянальная акцыя з нагоды Дня сцяга Польшчы #mojaflaga адбываецца ўжо не першы раз:

-Мы распачалі гэтую акцыю два гады таму, але канкрэтныя дзеянні пачаліся летась. У 2019 годзе ініцыятыву перахапіла мноства спартоўцаў. Усе спартыўныя аб’яднанні і клубы паказалі сілу нашага сімвалу. Дзякуючы ім, шматлікія суайчыннікі даведаліся пра гэты дзень, пра нашу акцыю.

Усе ведаюць, што 3 траўня – Дзень Канстытуцыі, але Свята сцяга дагэтуль уваходзіць у нашую свядомасць. Перад намі яшчэ некалькі гадоў працы, каб усвядоміць яго значэнне. На шчасце, бачна – штогод павялічваецца колькасць людзей, якія ганарацца сваімі нацыянальнымі сімваламі і дэманструюць гэткі гонар у тым ліку і ў сацыяльных сетках.

Сейм Польшчы зацвердзіў Дзень сцяга ў 2004 годзе. Выбар даты ня быў выпадковым. 2 траўня 1945 года салдаты 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ўзнеслі польскі сцяг над павержаным Берлінам. Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў замежжа.

PR/эж